Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік Ваеннай акадэміігенерал-маёр Сяргей Бобрыкаў.
«Мы на працягу пяці гадоў набіралі дзяўчат, цяпер узнікла неабходнасць паглядзець, што мы атрымалі, паглядзець, як яны служаць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца і ці ёсць мэтазгоднасць набіраць іх па такіх спецыяльнасцях. Міністрам абароны прынята рашэнне на працягу двух гадоў набор дзяўчат не праводзіць. Пасля таго як мы ацэнім вынікі праходжання службы, будзе прынята канчатковае рашэнне», — растлумачыў Сяргей Бобрыкаў.
Ён адзначыў, што прадстаўніцы слабага полу праяўляюць цікавасць да ваеннай прафесіі. Цяпер у Ваеннай акадэміі праходзяць навучанне адзінаццаць дзяўчат на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання і сем — на авіяцыйным факультэце
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары