Грамадства44

Іншагароднім студэнтам будзе аказвацца матдапамога на праезд дадому ў любыя дні тыдня

У Беларусі іншагароднім навучэнцам і студэнтам будзе аказвацца матэрыяльная дапамога на праезд дадому ў любыя дні тыдня. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2012 года № 274, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з зацверджаным у пастанове Палажэннем аб парадку аказання матэрыяльнай дапамогі на праезд маючым патрэбу навучэнцам і студэнтам дзяржаўных устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, устаноўлены новы парадак аказання матэрыяльнай дапамогі на праезд навучэнцам і студэнтам, якія навучаюцца на дзённых аддзяленнях ва ўстановах дзяржаўнай формы ўласнасці. Матэрыяльная дапамога на праезд можа быць аказана навучэнцам і студэнтам у выглядзе частковай кампенсацыі (не больш як 50 працэнтаў) кошту праезду да месца пражывання сям’і (бацькоў) не больш як за дзве паездкі (туды і назад) у месяц на пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін або не больш як за чатыры паездкі (туды і назад) у месяц на пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін. Раней студэнты і навучэнцы маглі папрасіць матэрыяльную дапамогу толькі на паездку дадому ў выхадныя і святочныя дні. Цяпер жа матэрыяльная дапамога на праезд будзе аказвацца навучэнцам і студэнтам у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня ў любы дзень тыдня.

Да маючых патрэбу навучэнцаў і студэнтаў адносяцца
іншагароднія навучэнцы і студэнты, сярэднедушавы даход сем’яў якіх па аб’ектыўных прычынах ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам Беларусі, за два апошнія кварталы.

Рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі на праезд, а таксама аб яе памеры прымаецца пастаянна дзеючай камісіяй па аказанню матэрыяльнай дапамогі на праезд. Такія камісіі створаны ў кожнай навучальнай установе. Іх узначальвае кіраўнік установы адукацыі. У склад камісіі ўваходзяць намеснікі кіраўніка і кіраўнікі структурных падраздзяленняў установы адукацыі, прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных організацый навучэнцаў і студэнтаў, органаў самакіравання і іншыя работнікі ўстановы адукацыі.

Для атрымання матэрыяльнай дапамогі на праезд навучэнцы і студэнты падаюць у камісію заяву. Да заявы таксама прыкладаюцца
звесткі аб даходах кожнага члена сям’і навучэнца (студэнта) за апошнія 12 месяцаў; праязныя дакументы за папярэдні месяц. Установа адукацыі павінна запытаць (або навучэнец можа прадаставіць сам) даведку арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або даведку сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў аб месцы жыхарства і складзе с’ямі. Пры вызначэнні сярэднедушавога даходу сям’і навучэнца (студэнта) у складзе сям’і ўлічваецца: для навучэнца, які не знаходзіцца ў шлюбе, — маці і бацька, дзеці, якія знаходзяцца на іх утрыманні, што не дасягнулі 18 гадоў, а таксама дзеці старэйшыя за 18 гадоў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю на дзённай форме атрымання адукацыі, або якія з’яўляюцца інвалідамі з дзяцінства І і ІІ групы і атрымліваюць сацыяльныя пенсіі; для навучэнца, што знаходзіцца ў шлюбе, — яго жонка (муж), дзеці, якія знаходзяцца на іх утрыманні; для навучэнца, які не знаходзіцца ў шлюбе і мае дзяцей, — дзеці, што знаходзяцца на ўтрыманні.

Выплата матэрыяльнай дапамогі на праезд праводзіцца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя ва ўстанове адукацыі для выплаты стыпендыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць