Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, паведамленне пра гэта паступіла ў мясцовы райаддзел міліцыі вечарам 7 красавіка ад пенсіянера, жыхара вёскі Дзінараўка. Мужчына распавёў, што два вялікія бадзяжныя сабакі бегаюць па дарозе паблізу населенага пункта і нападаюць на мінакоў.
На месца здарэння выехалі трое супрацоўнікаў міліцыі. Высветліць гаспадароў жывёл не атрымалася, таму была ўжыта табельная зброя. Адзін сабака, як мяркуецца, нямецкая аўчарка, «быў абясшкоджаны», другі — неўсталяванай пароды — схаваўся ў лесе.
Каментары