Улада4747

Беларусь у адказ на санкцыі ЕС аслабляе ахову мяжы

Як паведаміла крыніца ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, улічваючы цяперашнюю сітуацыю, беларускае пагранведамства пераходзіць да ажыццяўлення аховы мяжы ў палегчаным рэжыме.

Ва ўмовах санкцый з боку Еўрапейскага саюза Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з краінамі ЕС.
Як паведаміла крыніца ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, улічваючы цяперашнюю сітуацыю і зыходзячы са сваіх магчымасцяў, беларускае пагранведамства пераходзіць да ажыццяўлення аховы мяжы (кантрабанда, нелегальная міграцыя і гэтак далей) па такім жа прынцыпе, якім кіруюцца краіны-суседзі.

Гаворка ідзе аб тым, што прыярытэт будзе аддадзены кантролю за ўездам у Беларусь, тады як раней намаганні па забеспячэнні пагранічнай бяспекі на ўезд і выезд былі размеркаваныя раўнамерна.

Ужо цяпер вядома, што для ўзмацнення аховы ўчастка мяжы з Украінай, з мэтай прадухілення кантрабанды і напярэдадні футбольнага чэмпіянату «Еўра-2012» туды перакідваецца частка сіл і сродкаў органаў пагранслужбы з заходняга і паўночна-заходняга ўчасткаў мяжы.

«Такую рэч, як мяжа, палітызаваць небяспечна, але цяпер нас паставілі ў такія ўмовы. Любыя санкцыі ў першую чаргу адбіваюцца на мяжы. Раней мы вельмі шмат працы рабілі за нашых заходніх калегаў, якія дазваляюць сабе байкатаваць.
Часта яны толькі атрымлівалі ад нас інфармацыю аб тым, што мы кагосьці не прапусцілі, прадухілілі ўвоз на іх тэрыторыю чагосьці. З санкцыямі яны трапілі ў сваю ж пастку. Таму што цяпер пытанні бяспекі мяжы прыйдзецца пераглядаць з улікам нашых рэальных магчымасцяў і працаваць, як працуюць яны, — на ўезд. Пры гэтым, зразумела, свае пытанні бяспекі на мяжы на выезд з краіны пагранведамства будзе забяспечваць у поўным аб’ёме», — заявіла крыніца ў пагранведамстве Беларусі.

Суразмоўца агенцтва таксама падкрэсліў, што менавіта ў краінах-суседках створаны такія ўмовы і магчымасці, дзякуючы якім «цікавая» кантрабанда з Беларусі, — напрыклад паліва і тытунёвых вырабаў.

Сістэма, што з савецкіх часоў дзейнічае на польскім участку мяжы, даўно вычарпала свае рэсурсы і патрабуе замены на больш сучасную, адзначыў суразмоўца.
Толькі на яе ўтрыманне ў год расходуецца 3 млрд. рублёў. Пры гэтым камплектуючых да такой сістэмы даўно не вырабляецца. Хоць, паводле слоў суразмоўцы агенцтва, польскі бок гэта шматпрофільная эшаланаваная сістэма вельмі задавальняе.
Сама ж Польшча на мяжы з Беларуссю мае толькі «лёгкую» сістэму аховы.

Варта адзначыць, што бяздротавая сістэма аховы на мяжы з Літвой і Латвіяй дае такі самы эфект, як эшэланіраваная — на мяжы з Польшчай. Таму «аслабленне» рэжыму не павінна адбіцца на інтарэсах Беларусі.

Іншае пытанне, што ўсходняя мяжа Беларусі застаецца адкрытай, у рамках дамоваў з Расіяй. Між тым крымінал, нелегальныя мігранты, наркотыкі і нелегальныя грузы трапляюць у Беларусь найперш з усходу.
Змена рэжыму аховы заходняй і паўночна-заходняй межаў ніяк на тым не адаб'ецца.

Каментары47

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава1

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА5

Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі хатнія хімікі

У Гомелі заўважылі «кропельніцы» на дрэвах у парку. Навошта яны патрэбныя?1

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві26

Больш чым па 20 гадоў зняволення кожнаму. Вынеслі прысуд па рэзананснай справе сям'і Ліпскіх2

У мінскім скверы заўважылі разьбяную стойку для буккросінгу з Іванам Мележам3

Z-блогер, які заклікаў да ўсеагульнай мабілізацыі, сам уцёк з фронту3

Колькі ў Беларусі каштуе легалізацыя самавольна занятай зямлі

«Стаміўся жыць у ЗША і працаваць на масонаў». Праўнук Брэжнева вярнуўся ў Расію і трапіў ва ўкраінскі палон падчас першага баявога задання14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава1

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць