Грамадства33

Савет рэспублікі ўхваліў увядзенне каменданцкай гадзіны для падлеткаў

Савет рэспублікі ўхваліў праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх". Ён быў прыняты палатай прадстаўнікоў у другім чытанні 19 красавіка.

Прадстаўляла дакумент членам савета рэспублікі старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ніна Мазай.

Законапраект распрацаваны з мэтай удакладнення органаў, якія ажыццяўляюць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, пашырэння пераліку катэгорый непаўналетніх, што накіроўваюцца ў спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя і лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, а таксама вызначэння асаблівасцяў разгляду спраў аб накіраванні непаўналетніх ва ўказаныя ўстановы, спынення ці прадаўжэння знаходжання ў іх.

Сярод асноўных палажэнняў законапраекта — забарона для непаўналетніх, якія не дасягнулі 16 гадоў, знаходзіцца ў начны час (з 23.00 да 06.00) па-за жыллём без суправаджэння дарослых, а таксама ўстанаўлення адказнасці бацькоў ці асоб, якія іх замяняюць, за невыкананне абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ў начны час.

Законапраектам вызначаны катэгорыі непаўналетніх, якія могуць быць накіраваныя ў спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя і лячэбна-выхаваўчыя ўстановы. У прыватнасці, гэта норма можа распаўсюджвацца на непаўналетніх, калі яны:

- тры і больш разы на працягу года ўчынілі такія адміністрацыйныя правапарушэнні, як наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, дробнае хуліганства, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, заведама лжывае паведамленне, дробны крадзеж, распіванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і маральнасць, занятак прастытуцыяй, кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення, кіраванне транспартным сродкам без права кіравання, і калі іншыя меры выхаваўчага і прафілактычнага ўздзеяння ў дачыненні да іх не далі станоўчага выніку;

- пакутуюць хранічным алкагалізмам, наркаманіяй ці таксікаманіяй і пасля праведзенага лячэння ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння ў стане алкагольнага ап'янення ці ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.

Каментары3

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць