Меркаванні3838

«Са словамі Дастаеўскага Лукашэнку падставілі»

Іван Карамазаў — увасабленне сілаў зла. Ён практычна забівае свайго бацьку і канчае вар’яцтвам.

Падчас свайго звароту да парламента і народа Аляксандр Лукашэнка працытаваў словы расійскага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. «Няма для чалавека нічога больш невыноснага за свабоду». «Геніяльны пісьменнік меў рацыю — атрымліваючы свабоду, чалавек разумее, што ўзваліў на сябе цяжкую ношу: свабода прадугледжвае адказнасць, чалавек сам прымае рашэнні і сам за іх адказвае», — засцерагаў ён.

Што могуць азначаць гэтыя словы з вуснаў Лукашэнкі? І ці вы згодныя, што беларусы не гатовыя да свабоды?

Святлана Алексіевіч, пісьменніца: Гэта азначае, што ён павінен дазаваць свабоду. Маўляў, народ не варты яе. Так мог сказаць толькі турэмшчык альбо наглядчык. Вы не вартыя, бо я вас прыручыў, я вам усё даю. А самі вы не можаце прымаць рашэнні. Гэтыя словы дэманструюць непавагу да нацыі.

Аляксандр Кулінковіч, саліст гурту «Нейра Дзюбель»: Ён проста прачытаў прыгожую фразу, якую ўключыў у сваё выступленне. Не лічу, што ён сапраўды думае пра свабоду.

Уладзімір Някляеў, лідар кампаніі «Гавары праўду», паэт: Відавочна, што інтэрпрэтацыя Лукашэнкі (дакладней, тых, хто падкінуў яму гэтую фразу) зусім іншая. Гэта не тое, што меў на ўвазе Дастаеўскі.

Наталка Бабіна, пісьменніца: Гэта сумнеўнае цытаванне размовы паміж братамі Аляксеем і Іванам з «Братоў Карамазавых». А словы ўкладзены ў вусны апошняга. Як памятаем, Іван — герой неадназначны, ён вінаваты ў цэлым ланцугу кепскіх справаў і дзеянняў. Тыя, хто піша Лукашэнку прамовы, падставілі яго. Іван у рамане — у пэўным сэнсе ўвасабленне сілаў зла. Ён практычна забівае свайго бацьку і канчае вар’яцтвам. Вось такі чалавек гаворыць пра невыноснасць свабоды, але зусім не Дастаеўскі.

Каментары38

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць