Грамадства44

Любоў Кавалёва разглядае магчымасць судовага зыску супраць стваральнікаў фільма «Метро»

Фільм выйшаў на тэлеэкраны 11 красавіка, да ўгодкаў выбуху на станцыі «Кастрычніцкая».

Маці расстралянага па абвінавачанні ў тэрарызме Уладзіслава Кавалёва і сябар сям’і Кавалёвых, віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда зафіксавалі больш за 20 эпізодаў у гэтым фільме, дзе аўтары спрабуюць маніпуляваць грамадскай свядомасцю.
Свой аналіз відэаматэрыялаў яны даслалі кіраўніку Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку.

Любоў Кавалёва лічыць, што аўтары «дакументальнага фільма» — а гэты выраз у лісце да спадара Давыдзькі заўжды бярэцца ў двукоссе — спрабуюць зрабіць тое, што не ўдалося суду і следству: «Многія,

многія людзі не вераць у вінаватасць Дзімы Канавалава і майго сына, бо ні следства, ні суд не былі дастаткова пераканаўчымі. Вось стваральнікі фільму і паспяшаліся навесіць на хлопцаў ярлыкі апошніх нягоднікаў, насачыняўшы няпраўды.
Хто сказаў, што Улад быў схільны да суіцыду? У фільме гэта сказана адкрытым тэкстам. Ды ў яго і думак такіх не было, ён паехаў у Мінск вучыцца, хацеў заснаваць сваю справу! Ды стваральнікі фільму выкарыстоўваюць нават тыя палажэнні, што былі аспрэчаны ў судзе! Сведка Шалудкевіч, да прыкладу, адкрыта заявіў у судовай зале, што выбуховае прыстасаванне — „расцяжку“, на якую ён наехаў на ровары, ставіў не Дзіма. Ён бачыў там зусім іншых хлопцаў. Але гэта аўтараў-„дакументалістаў“ не турбуе, яны вінавацяць хлопцаў, не зважаючы ні на што!»

Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае магчымасць падаць судовы зыск супраць стваральнікаў фільму «Метро».
Яна патрабуе, каб кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі паведаміў іх прозвішчы, бо фільм выйшаў «ананімным».

І ў ім праглядаюцца тыя самыя прыёмы, якія ўжо дэманстраваліся беларускім тэлегледачам з агітацыйнымі мэтамі, кажа Барыс Хамайда.

«Творчыя прыёмы» стваральнікаў «Метро» — гэта ілжывыя сцверджанні, высновы, якія не пацвярджаюцца наяўнымі доказамі па справе, каментары некампетэнтных асоб, смакаванне крывавых сцэн і культываванне нянавісці. Можа быць таму ні ў пачатку, ні ў канцы «фільма» няма цітраў з прозвішчамі тых, хто гэтую ілжывую «мыльную бурбалку» надзімаў?

Адсутнічаюць прозвішчы сцэнарыста, рэжысёра, аператараў, асобы, якая чытае тэкст за кадрам і іншых.
Ніхто не хоча прызнавацца ў вырабе «шэдэўра» праўладнага тэлебачання. Звычка з 1937 года ананімна «стучаць» на суседа, аказваецца, вельмі жывучая», гаворыцца ў лісце да кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец23

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе4

Сабакі супраць катоў: псіхолагі высветлілі, хто з іх больш узнімае настрой, а хто можа псіхалагічна нашкодзіць гаспадару2

Учора ў Беларусі было +33,9°С

Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы4

У друз. З'явілася фота наступстваў удару «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе могуць вырабляць «Арэшнік»12

Хэдлайнера рэспубліканскага выпускнога да апошняга не раскрывалі. Ім стала маладая расійская поп-спявачка7

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды8

У Іспаніі знік 37‑гадовы беларус. Блізкія не могуць знайсці яго ўжо тыдзень2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец23

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць