Улада

Жыцьцё й лёс Карласа Шэрмана

У пятніцу 3 сакавіка на Паўночных могілках Менску ў бэтоннай сьцяне калюмбарыю зьявілася яшчэ адна сьціплая шыльда белага колеру. На ёй надпіс: Карлас Рыгоравіч Шэрман, 25.10.1934 — 4.03.2005.

У пятніцу 3 сакавіка на Паўночных могілках Менску ў бэтоннай сьцяне калюмбарыю зьявілася яшчэ адна сьціплая шыльда белага колеру. На ёй надпіс: Карлас Рыгоравіч Шэрман, 25.10.1934 — 4.03.2005.

Ягоныя парэшткі прывезла з Нарвэгіі ўдава пісьменьніка Тамара Шэрман. Год спатрэбіўся на тое, каб уладкаваць розныя справы й фармальнасьці, перш чым удалося даставіць скрыню з парэшткамі ў Беларусь, дзе ён хацеў быць пахаваны. Разьвітацца зь ім на могілкі прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек — дзеці, унукі, сябры літаратара.

Народжаны ва Ўругваі ў сям’і эмігрантаў, ён доўгі час жыў у Аргентыне, дзе змагаўся з дыктатурай. Потым эміграваў у БССР, быў сябрам Саюзу пісьменьнікаў, перакладаў з гішпанскай мовы на беларускую славутых паэтаў — Нікаляса Гільена, Пабла Нэруду, многіх іншых. Заўважнай літаратурнай падзеяй 1970-х стаў выхад у часопісе «Неман» раману Габрыеля Гарсія Маркеса «Восень патрыярха», які Шэрман пераклаў разам з Валянцінам Тарасам.

Жыцьцё і дзейнасьць Карласа Шэрмана ў незалежнай Беларусі непарыўна зьвязана зь імем Васіля Быкава, які быў старшынём Беларускага ПЭН-цэнтру. Шэрман быў намесьнікам Быкава ня толькі паводле фармальнай пасады — сама гэтая праваабарончая пісьменьніцкая арганізацыя ўзьнікла ды існавала ў многім дзякуючы намаганьням выканаўчага дырэктара беларускага ПЭНу.

Карлас Шэрман памёр у нарвэскім хосьпісе, дзе працаваў апошнія гады жыцьця. Да самага апошняга моманту ён трымаў сувязь па тэлефоне са сваімі сябрамі і знаёмымі ў Менску, цікавіўся грамадзкім і літаратурным жыцьцём.

Пахаваны за тысячы кілямэтраў ад месца свайго нараджэньня, ён застаўся сынам Беларусі, якой прысьвяціў лёс і жыцьцё.

Фота Уладзімера Шлапака

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы14

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

У Дзятлаве жыве блогер-мільённік, які раскруціўся праз мастацтва5

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 8

Самую дарагую кватэру лістапада купілі ў доме, за прагляд жылля ў якім бралі 7 тысяч рублёў

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой3

Шасцікласніца з Віцебска дапамагла выратаваць пасажырку на борце самалёта

Дарадцы Ціханоўскай бачыліся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі на саміце АБСЕ10

Табун навагодніх коней: што можна купіць на Камароўцы ў снежні

Венгрыя заблакавала «план Б» па фінансаванні Украіны з боку ЕС10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы14

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць