Меркаванні1414

«Как мать, – говорю, – и как женщина...»

Пра справу Марыны Цыбліенкі піша Юры Дракахруст.

Пэрыпэтыі зыску працаўніцы Мазырскага НПЗ Марыны Цыбліенкі да палітыка Віктара Івашкевіча нагадалі дысыдэнцкіх часоў песеньку Аляксандра Галіча «Пра тое, як Клім Пятровіч выступаў на мітынгу ў абарону міру». Герою песьні, знатнаму рабочаму, падсунулі ня тую паперку і ён зачытаў паперку ад імя... жанчыны:

Израильская, – говорю, – военщина
Известна всему свету!
Как мать, – говорю, – и как женщина
Требую их к ответу!

Который год я вдовая,
Все счастье – мимо,
Но я стоять готовая
За дело мира!
Как мать вам заявляю и как женщина!..

Быў уражаны, калі спадарыня Цыбліенка ў сваёй абвінаваўчай прамове літаральна працытавала Галіча: «Мне патрэбная стабільнасьць, як маці, як жанчыне».

Традыцыя, непадуладная часу.

Праўда, з гендэрнай ідэнтыфікацыяй гэтым разам накладкі ня здарылася. Хаця ў цэлым выкананьне было на ўзроўні Скарыны піцерскага, паэта Васіля Быкава ды бліскучай цытаты з Дастаеўскага.

На простыя пытаньні Івашкевіча Марына Цыбліенка відавочна «плыла»,
узяць хаця б пасаж: «Напрыклад, калі палітык нармальна выступае ў прэсе ці зьбірае сход і размаўляе зь людзьмі, – можна яго слухаць, можна разумець. Але калі палітык пачынае заклікаць да выхаду на вуліцу, да пагромаў, гэта ўжо не палітык».

Суды над удзельнікамі Плошчы 2010 ня здолелі знайсьці нікога, хто заклікаў бы да пагромаў, больш за тое – пры наяўнасьці дзясяткаў, калі ня сотняў фота- і тэлекамэр на плошчы ня быў знойдзены ніводзін чалавек, які б ударыў міліцыянта ці амапаўца.

Пікантнасьці паліталягічным штудыям спадарыні Цыбліенкі надае яшчэ той чыньнік, што Івашкевіч якраз у адпаведнасьці зь яе формулай і «выступіў у прэсе» са сваімі меркаваньнямі наконт санкцый, а таксама спрабаваў «сабраць сход і паразмаўляць зь людзьмі» якраз на родным спадарыні Марыне Мазырскім НПЗ. І што? Напачатку палохалі, што рабочыя разарвуць «ворага народа» на шматкі. Палітык ператварыцца ў шматкі не пабаяўся.

Але нечага пабаяліся іншыя.
Кіраўнічка прафсаюзу Мазырскага НПЗ на пытаньне ў судовым пасяджэньні Віктара Івашкевіча, чаму яны не пагадзіліся правесьці сустрэчы ў калектыве зь ягоным удзелам, адказала: «У нас няма памяшканьня для сходу. Трэба зьвяртацца да кіраўніцтва НПЗ. Я арганізоўваць вам сходы ня буду».

І ўсё ў такім жа стылі тэатру абсурду. Уключна з выракам суду абавязаць Івашкевіча абвергнуць свае заявы на сайце Хартыі'97 (!). Вось царскаму суду неяк не прыходзіла ў галаву прымушаць бальшавікоў каяцца ў іх інвэктывах супраць самадзяржаўя менавіта на старонках ленінскай «Искры». А судзьдзі Ірыне Лаўковай прыйшло. Так постмадэрнісцкі пошук арганічна спалучаецца з вернасьцю традыцыі, увасобленай у зыску Марыны Цыбліенкі.

Магчыма, улады вельмі радуюцца сваёй піяр-знаходцы, маўляў, не дзяржава перасьледуе «злопыхателя», а простая беларуская жанчына, народ, словам.

Але, здаецца, гэтыя трукі ня дзейнічалі ўжо нават у савецкія часы. І соль песьні Галіча ў тым, што блытаніну з полам Кліма Пятровіча ў яго палымянай прамове насамрэч ніхто не заўважыў. Гэтак жа ніхто не заўважыў і недарэчнасьці ў справе «Цыбліенка супраць Івашкевіча»:

А как кончил –
Все захлопали разом,
Первый тоже – лично – сдвинул ладоши.

Опосля зазвал в свою вотчину
И сказал при всем окружении:
«Хорошо, брат, ты им дал, по-рабочему!
Очень верно осветил положение!»...
Вот такая история!

І ўсё тая ж гісторыя цягнецца дагэтуль. Гісторыя «сьвятой прастаты», якая падкладае палешкі ў вогнішча. А яна што? Яна ж не са зла, ад шчырага сэрца, як маці і як жанчына.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам11

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяперашні статус недалёкі ад бамжацкага». Былы палітвязень Ігар Карней расказаў пра праблемы з легалізацыяй17

Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны2

На маскоўскіх могілках адкрылі помнік Аляксею Навальнаму ФОТАФАКТ7

Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў5

На самалёце Ryanair падчас палёту адбылася разгерметызацыя, аднаго з пасажыраў ледзь не засмактала ў ілюмінатар7

У Беларусі ўпершыню сталі выкарыстоўваць беспілотныя грузавікі1

Ва Украіне выпускаюць банкноту 2000 грыўняў. Вось хто на ёй будзе5

40‑гадовая мінчанка Наста шукае мужчыну. Галоўнае патрабаванне — каб умеў касіць20

Гомельскі аўтапарк адмяніў нядаўна ўведзеныя рэйсы ў Навазыбкаў на Браншчыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам11

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць