Эканоміка

Птушкафабрыка «Заходняя» — пакуль у пралёце

ЗТАА «Птушкафабрыка «Заходняя», размешчаная ў Столінскім раёне, не працуе ўжо год, зрываючы планы па пастаўцы птушкі.

У 2004 годзе польскія інвестары выкупілі яе ў СВК «Альшанскі», прычым Столінскі райвыканкам пагадзіўся на гэта вельмі ахвотна, бо птушкаферма на той момант несла страты. Новыя гаспадары разлічвалі на мільённыя прыбыткі, абяцалі развіццё тэхналогій, нарошчванне магутнасцяў і шмат працоўных месцаў. У выніку — пустыя цэхі і амаль 50 фактычна беспрацоўных.

Калі восем гадоў таму польскія інвестары зрабілі запыт у Столінскі райвыканкам наконт продажу птушкафермы СВК «Альшанскі», чыноўнікі ўздыхнулі з палёгкай. Новы гаспадар — буйная кампанія, вядомая не толькі на ўнутраным, але і замежным рынку — павінная была падняць вытворчасць з каленяў. Польскі бок заявіў 3 мільярды рублёў інвестыцый і першапачаткова 70 працоўных месцаў. Тэхналагічная магутнасць дазваляла вырошчваць 3600 тон мяса птушкі ў год.

Цэхі запрацавалі. За ўвесь гэты час птушкафабрыка не падводзіла. Працавала стабільна, была рэнтабельная.
Да прыкладу, у 2010 годзе прыбытак склаў 1,2 мільярда рублёў — практычна палова ўкладзеных інвестыцый. Пры камбінаце, як і належыць, адкрылася фірменная крама птушкі. Уся прадукцыя ішла на перапрацоўку. Птушка «Заходняга» прадавалася як тушкамі, так і часткамі, уключаючы субпрадукты.

З улікам такіх паказчыкаў фабрыка была ўключаная ў праграму развіцця птушкагадоўлі ў Рэспубліцы Беларусь у 2011–2015 гадах. Згодна з гэтым, у 2011 годзе прадпрыемства за кошт уласных сродкаў, у тым ліку з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў банкаў і замежных крэдытных ліній, абавязвалася зрабіць рэканструкцыю двух памяшканняў для птушкі на суму 3,7 млрд рублёў, а таксама будаўніцтва забойнага цэха магутнасцю 1 тысяч галоў птушкі ў гадзіну. Пры гэтым штогадовы аб’ём вытворчасці ЗТАА «Птушкафабрыка «Заходняя» мяса птушкі ў жывой вазе пачынаючы з 2011 года павінен быў скласці 3,4 тысячы тон або 17,0 тысяч тон за пяцігодку. На жаль, грандыёзным планам не наканавана было спраўдзіцца.

Афіцыйная прычына прыпынення вытворчасці — старая калгасная воданапорная вежа.

Яна прыйшла ў поўную непрыдатнасць, і пацягні трохі — фабрыцы проста няма чым было б паіць птушку. Птушка была распрададзеная, вытворчасць спынілася. Старую вежу давялося знесці, на будаўніцтва новай было выдаткавана 684 млн.

Здавалася б, вытворчасць час аднаўляць. Але грымнуў крызіс. У кіраўніцтве фабрыкі аргументуюць: цэны на пшаніцу і кукурузу выраслі. Адпаведна, павялічылася цана камбікармоў. Пры гэтым цэны на птушку прадпрыемства само падняць не можа, а купляць цяпер нерэнтабельна. Гэта значыць, аднавіць працу нават на старых магутнасцях складана. А згодна са згаданай праграмай, фабрыка павінная мадэрнізавацца.

Дзе ўзяць грошы? Сёння для кіраўніцтва гэта самае балючае пытанне. Магчыма, ацаніўшы рэаліі нашага рынку, польскія заснавальнікі адмовіліся фінансаваць працу фабрыкі, аддаючы перавагу таму, каб «замарозіць» яе да лепшых часоў. Паралельна дырэкцыя фабрыкі накіроўвала пісьмовыя запыты ў аблвыканкам, просячы даць тлумачэнне наконт далейшага дзеяння праграмы развіцця птушкагадоўлі, у якую ўключаная «Заходняя», і, адпаведна, крыніц фінансавання.

А пакуль з грашыма напружана, кіраўніцтву прадпрыемства, якое па ўсіх законах логікі павіннае квітнець, застаецца толькі карміць абяцаннямі мясцовыя ўлады, «адбівацца» ад правяральнікаў з дзяржкантролю і ставіць у справаздачных дакументах новыя тэрміны запуску вытворчасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць