Спорт5050

Беларускамоўныя банеры футбольных фанатаў

Новая тэндэнцыя ў заўзятарскім асяроддзі.

Каментатар Павел Баранаў адпрацаваў на беларускай мове цалкам матч паміж БАТЭ і «Славіяй». На фанацкім сектары барысаўцаў быў прэзентаваны новы белмоўны банер «БАТЭ назаўжды ў нашых сэрцах і да канца нашых дзён».

Тыднем раней Уладзімір Навіцкі так натхніўся беларускамоўным дыктарам на гомельскім стадыёне, што таксама перайшоў падчас трансляцыі на «матчыну мову». Праўда, на ўвесь матч яго не хапіла — толькі на палову другога тайма.

Увогуле, у фанацкім асяроддзі звяртае ўвагу, што ўсё большая колькасць груповак звяртацца да беларускай мовы: то банер на ёй зробяць, то крычалкі праскандуюць. Прычым, назіраецца гэта ў абсалютна розных камандах.

Здавалася б, большых апанентаў, чым «Дынама» і «Партызан» у беларускім фанруху цяжка знайсці, але па пытаннях мовы іх пазіцыі падобныя.

Таксама вылучаюцца фаны жодзінскага і мінскага «Тарпеда». Апошнім часам імкнуцца не адставаць БАТЭ і «Гомель». У «Мінска» і «Брэста» ў гэтым плане таксама ўсё нармальна. Прапануем вашай увазе невялікую падборку банераў нашых каманд.

А вось у «Белшыны», «Славіі» знайсці белмоўную прадукцыю не атрымалася. Магчыма, кепска шукалі. Калі маеце нешта, то падкажыце па гэтых камандах.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?18

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові10

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй5

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта49

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?7

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?18

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць