Грамадства22

Лябедзька аштрафаваны на 500 тыс. за грошы, пазычаныя ў бацькі

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька аштрафаваны інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах па Цэнтральным раёне Мінска на 500 тысяч рублёў.

Паводле слоў Лябедзькі, яго і яго сваякоў зараз правярае падатковая інспекцыя. «Спачатку праверылі мае даходы за 18 гадоў. Ужо тады мяне спрабавалі аштрафаваць. Аднак тады рашэнне аб накладзеным на мяне штрафе я абскардзіў у падатковай інспекцыі горада, і штраф знялі, а адміністрацыйную справу накіравалі на дапрацоўку. Зараз праводзяць праверку за тры гады. 4 чэрвеня мяне азнаёмілі з пастановай аб адміністрацыйнай справе і ўжо вечарам вынеслі рашэнне аб штрафе», — сказаў ён.

Прычынай для штрафу стала тое, што Лябедзька для куплі аўтамабіля пазычыў грошы ў бацькі, але не аформіў гэта юрыдычна як пазыку і не ўказаў пра гэта ў дэкларацыі.
Яму таксама паставілі ў віну тое, што ён указаў непраўдзівую суму прыватызацыі ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Ён напісаў 2 тыс. рублёў, а трэба было 1,5 тыс.

«Я абавязкова абскарджу гэтае рашэнне ў падатковай інспекцыі горада. Апрача таго, я маю намер звярнуцца да міністра па падатках і зборах з лістом, каб усе міністры і чыноўнікі прайшлі такую ж комплексную праверку, як і я. Я, у адрозненне ад іх, не распараджаюся дзяржаўнымі сродкамі, маёмасцю, зямлёй, і я хацеў бы, каб падатковая праверыла дзяржчыноўнікаў на прадмет даходаў. Вось дзе могуць адкрыцца самыя дзіўныя факты», — мяркуе Лябедзька.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць