Здарэнні11

На гомельскім вінзаводзе адбылася ўцечка сярністага ангідрыду

Як паведаміла прэс-служба МНС Беларусі, інфармацыя аб гэтым здарэнні паступіла ратавальнікам 26 чэрвеня ў 19.51. Праз пяць хвілін першыя падраздзяленні ўжо былі на месцы. Высветлілася, што з транспартнага металічнага балона ёмістасцю 250 літраў адбываецца выпарэнне пароў сярністага ангідрыду. Балон знаходзіўся на адкрытай пляцоўцы захоўвання тары на тэрыторыі прадпрыемства і быў запоўнены сярністым ангідрыдам на 10% (25 літраў). Уцечка адбывалася з адтуліны дыяметрам 5 мм, што ўтварылася ўверсе балона каля запорнага вентылю. Работнікамі МНС адтуліна была заглушана спецыяльным прыстасаваннем.

Для прадухілення магчымага распаўсюджання рэчыва ратавальнікі стварылі гэтак званую вадзяную завесу. Для страўлівання сярністага ангідрыду балон змясцілі ў каркасную ёмістасць. Яе напоўнілі вадой, дабавілі едкі натрый і адкрылі вентыль. Сярністы ангідрыд пры праходжанні цераз ваду стварае соль, якую можна без усякіх абмежаванняў утылізаваць, патлумачылі ў прэс-службе МНС.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, тэхналагічны працэс не парушаўся.
У момант узнікнення НЗ на тэрыторыі прадпрыемства знаходзіліся тры чалавекі, якія да прыбыцця падраздзяленняў МНС самастойна яе пакінулі. Найбольш верагодная прычына здарэння — карозія металу транспартнага балона.

Сярністы ангідрыд (серы двувокіс, аксід серы (IV) SO2) — бясколерны газ з вострым пахам, таксічны. Пры ўдыханні аэразоль выклікае раздражненне слізістай абалонкі дыхальных шляхоў. Штогод у атмасферу выкідваюцца дзясяткі мільёнаў тон сярністага ангідрыду, які ўтвараецца пры прамысловым спальванні вугалёў і нафты, што ўтрымліваюць злучэнні серы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць