Свет88

У Еўрасаюзе падае падтрымка новых санкцый супраць Расіі

Сярод тых, хто тармозіць рашэнне, Грэцыя, Францыя, Італія, Германія, Аўстрыя, Партугалія.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле інфармацыі Financial Times, у Еўрасаюзе наспеў крызіс падтрымкі новага пакета санкцый супраць Расіі — краіны адмаўляюцца ўхваляць меры, якія могуць нашкодзіць іх уласным кампаніям.

Шэраг краін запатрабавалі выключэнняў або заблакавалі 21‑ы пакет санкцый. Сярод іх Грэцыя, Францыя, Італія, Германія, Аўстрыя, Партугалія.

Грэцыя адмаўляецца ўхваляць увесь пакет, калі не атрымае дазвол на транспартаванне расійскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) у трэція краіны. Гаворка ідзе пра кампанію Dynagas грэцкага мільярдэра-суднаўладальніка Георгіяса Пракапіу, якая перавезла з 2022 года больш за 30 млн тон ЗПГ з арктычнага праекта «Ямал» (паводле ацэнкі FT — на суму звыш 24 млрд даляраў).

Партугалія і Германія патрабуюць прыбраць забарону на закупку расійскай рыбы, спасылаючыся на абарону мясцовай рыбаперапрацоўчай галіны.

Францыя ды Італія хочуць змякчыць забарону на выдачу віз ЕС расійскім вайскоўцам, якія ўдзельнічалі ў вайне (абедзве краіны — папулярныя турыстычныя кірункі).

Аўстрыя зноў патрабуе размарозіць 2 млрд еўра расійскіх актываў для кампенсацыі Raiffeisen Bank за штраф, накладзены Масквой.

Паколькі санкцыі ЕС патрабуюць аднагалоснага адабрэння, вета заблакавала перамовы — чатыры дні кансультацый амбасадараў краін-членаў у Бруселі не прывялі да згоды. Дыпламаты адзначаюць, што ўзровень адмоў дасягнуў беспрэцэдэнтнага маштабу.

Гэта адбываецца на фоне таго, як Украіна ўзмацняе ваенны ціск на Расію дальнабойнымі ўдарамі па Маскве і НПЗ, а заходнія саюзнікі спадзяюцца, што адзіны фронт прымусіць Пуціна сесці за стол перамоў. Пры гэтым дыпламаты адзначаюць, што нежаданне часткі краін ЕС падтрымліваць жорсткія меры зводзіцца да таго, ці адчуваюць яны прамую пагрозу з боку Расіі — у адрозненне ад краін Балтыі і Паўночнай Еўропы, якія ад пачатку бачылі гэтую пагрозу як рэальную.

Каментары8

  • И
    19.07.2026
    Вот вам реальный пример лицемерия некоторых стран ЕС. Принимать новые санкции против России они не хотят, т.к. это повлияет на миллиардный бизнес их компаний. А если тоже самое делают беларусские компании, на сумму в разы меньшую , то пожалуйста, их можно легко назвать прокремлевскими и внести в санкционный список. Особенно удивляет позиция Франции и Италии, неужели им не пахнут деньги от слова совсем, что готовы выдавать визы и принимать у себя российских убийц и оккупантов участвующих в войне.
  • Это точно...
    19.07.2026
    И, ну а что тут такого? Ну подумаешь, ну приедут во Францию и Италию русские убийцы - тратить награбленные в разрушенных украинских домах евро, с украденными у украинцев айфонами, в одежде, украденной у них же. И жены их в золоте, украденном у украинских женщин.
    Италия и Франция не видит тут ничего такого плохого. Туристы, как туристы, и с деньгами.
  • Ystrad
    19.07.2026
    Расейскія вайскоўцы ў пераважнай большасці бухаюць і твораць злачынствы на Масковіі . Большасць расейцаў ніколі ў жыцці не выезжала за межы свайго улусу.
    Так званыя санцыі на "вайскоўцаў" больш маглі б пауплываць на сярэдні клас, які не служыць у войску і ўсякім шляхам не жадае дохнуць на вайне.
    Што двтычыцца турыстычных санкцыі то калі іх увядуць супраць жыхароў Масковіі сёння, то ўжо заўтра іх увядуць і супраць беларусаў. І ўсім будзе пляваць што большасць беларусаў супраць вайны.
    Санкцыі на рыбу супраць Масковіі на наступны дзень ці у тым жа пакеце будуць уведзены і супраць Беларусі. А гэта значна павысіць кошт рыбы і мора харчоў у крамах.
    Супраць Масковіі. Супраць вйны. Вораг рэжыму. На баку Украіны з 2014 году. Для мяне з 2014 году Крым - Украіна, а пуцін - забойца.
    Тым ня меньш не жадаю ніякіх санкцыі маему беларускаму народу. Нічога з таго што на шкоду са стасункамі з Эўропай ці закранае людзей, а не беларусафобскі рэжым.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць