Здароўе1010

Кожны шосты беларус — самагоншчык

Такія звесткі Інстытута сацыялогіі.

Паводле ацэнкі экспертаў Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, прыкладна 15% дарослага насельніцтва Беларусі займаецца самагонаварэннем.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя, зыходзячы з гэтага можна зрабіць выснову, што ўзровень рэальнага спажывання спіртных напояў у Беларусі складае больш як 15 літраў на душу насельніцтва.
Для параўнання можна адзначыць, што ў Расіі фактычны ўзровень спажывання спіртных напояў на аднаго чалавека складае 18–20 літраў. Паводле стандартаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, найбольшым крытычным паказчыкам з’яўляецца 8 літраў абсалютнага алкаголю на аднаго чалавека. У выпадку перавышэння гэтай нормы адбываецца паступовая дэградацыя нацыі ў сацыяльна-дэмаграфічных, эканамічных, сацыяльных, культурных і іншых адносінах.

Органамі ўнутраных спраў ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі арганізацыямі пастаянна арганізоўваюцца рэйды па выяўленні апаратаў і міні-заводаў па вырабе самагону і самагоннай брагі, спыненні фактаў самагонаварэння ў лясных угоддзях. Так, у 2011 годзе знішчана больш як 1 млн. 114 тыс. літраў самагону і самагоннай брагі, прыкладна 413,5 тыс. літраў фальсіфікаваных спіртных напояў, у тым ліку вырабленыя на лікёрагарэлачных прадпрыемствах з няякаснай сыравіны і з парушэннем патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту. Прадухілена 11 тыс. 275 фактаў незаконнай рэалізацыі і захоўвання алкагольнай прадукцыі.

Да адміністрацыйнай адказнасці за выраб ці набыццё самагону і брагі, захоўванне самагонных апаратаў прыцягнута 7.132 чалавекі, за парушэнне патрабаванняў дэкрэта прэзідэнта ад 9 верасня 2005 года № 11 «Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай прадукцыі з утрыманнем нехарчовага этылавага спірту» — 2 тыс. 289 асоб.

Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, колькасць асоб з залежнасцю ад алкаголю, хто стаіць на дыспансерным уліку ў наркалагічных дыспансерах, на 1 чэрвеня складае 178 тыс. 33 чалавекі. Упершыню пастаўленыя на дыспансерны ўлік за пяць месяцаў 2012 года 10.003 чалавекі.

Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі праведзена даследаванне культуры спажывання спіртных напояў і сацыяльнай эфектыўнасці антыалкагольнай палітыкі.

Высветлілася, што на распаўсюджанасць п’янства і алкагалізму асноўны ўплыў аказваюць наступныя фактары: нізкі ўзровень жыцця насельніцтва (43,5%), адсутнасць цікавых заняткаў у вольны час (38,3%), няправільнае выхаванне ў сям’і (37,5%), нягоды паўсядзённага жыцця (36,4%), «піцейныя» традыцыі і звычаі (34,8%), даступнасць набыцця спіртных напояў (34,3%).
Вялікае значэнне таксама мае вялікі аб’ём вытворчасці і продажы спіртных напояў (25,7%), сямейныя сваркі і канфлікты (26,3%), шырокая рэклама спіртных напояў на тэлебачанні і іншых СМІ (22,2%), недастатковая антыалкагольная асвета і выхаванне (19,9%), нізкія цэны на спіртныя напоі (19,1%) і іншыя фактары.

Каментары10

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць