Грамадства88

Будслаўскі фэст. Начное шэсце на Краснай плошчы — рэпартаж

Дзясяткі тысяч вернікаў розных канфесій у першую суботу ліпеня збіраюцца ў мястэчку ў Мядзельскім раёне, каб ушанаваць абраз Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. Кульмінацыя фэсту — шэсце са свечкамі вакол Краснай плошчы. Яно адбываецца апоўначы, пад спеў малітвы Багародзіцы: «Вітай, Марыя, поўная ласкі! Дабраславёная ты між жанчынамі і дабраславёны плод улоння твайго Езус».

Абраз абносяць вакол плошчы мястэчка, якая носіць рэдкую назву Краснай, што на старабеларускай мове значыла «прыгожай».

2500 пілігрымаў з розных гарадоў краіны прыйшло на фэст пешкі.

Найбольшыя пілігрымкі ішлі сёлета з Мінска (300 чалавек), Баранавіч, Нарачы, Маладзечна.

Імшу ў Будславе адслужыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Дарэчы, частку дарогі да Будслава ён адолеў з паломнікамі, у тым ліку на ровары разам з мінскай веласіпеднай пілігрымкай. Суслужылі мітрапаліту іншыя беларускія біскупы.

Гасцямі фэсту былі апостальскі нунцый арцыбіскуп Гуджэроці і біскуп Саратаўскі з Расіі Клеменс Пікель.
«Касцёл у Расіі заўсёды быў меншасцю ў дыяспары. Парафіі знаходзяцца далёка адна ад адной. Людзі перажываюць гэтую адзіноту. Калі ж прыязджаеш сюды, няглядзячы на тое, што і тут здараюцца пэўныя цяжкасці, як і ва ўсім сучасным свеце, вельмі прыемна на душы. Слова прыемна нават не можа перадаць усе пачуцці», — казаў ён.

Раней фэст праходзіў 2 і 3 ліпеня, але ад гэтага года вырашылі ладзіць яго ў першыя выходныя ліпеня.
Сёлета вернікі сабраліся ў Будслаў увечары 6 ліпеня.
Шмат дзе ў Беларусі ў гэту пару адзначаюць Купалле. Густыя дымы і высокія агні суправаджалі запозненых паломнікаў на шляху да санктуарыя.
Асабліва ўражвала ў прыцемку купальскае агнішча над Вілейскім вадасховішчам.

Апошнія перадбудслаўскія кіламетры парадавалі новым асфальтам. Аўтобусны прыпынак у вёсцы Альхоўка, на радзіме паэта Славаміра Адамовіча, — ілюмінаванай каплічкай, якая мігціць уначы. Сам фэст — тым, чым заўжды радуе: атмасферай светліні і неафіцыйнай беларускасцю.

Паралельна з малітвай

пад касцёлам ішоў бойкі гандаль. Аж тры яткі выставіў праваслаўны Свята-Елізавецінскі манастыр, што ў Навінках.

Людзей было на вока меней, чым у мінулыя гады. Хоць хвост традыцыйнай працэсіі па-ранейшаму дасягнуў базілікі, калі ля яе ўжо правілі імшу.

Эмацыйную казань мітрапаліта Кандрусевіча заварожана слухалі ўсе тысячы прысутных.
Статыстычныя лічбы, міжнародныя навіны, а нават анекдоты арганічна ўпляталіся ў прамову аб Марыі, маці Збаўцы.
Ён — нібы падрыхтоўчы перад фэстам-2013, калі будзе адзначацца 400-годдзе знаходжання на беларускай зямлі абраза Маці Божай Будслаўскай.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло3

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло3

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць