Улада88

Беларусь патрабуе ад ЕС узгаднення праграмы «Дыялог для мадэрнізацыі»

Крытыку выклікала ініцыятыва, якая прадугледжвае ўдзел апазіцыі.

Беларусь не будзе супрацоўнічаць з Еўрасаюзам па праграмах, распрацаваных у аднабаковым парадку. Аб гэтым заявіў сёння журналістам пастаянны прадстаўнік пры ЕС Андрэй Еўдачэнка.

«Мы не будзем працаваць па тых дакументах Еўрасаюза, якія ён распрацоўвае ў індывідуальным парадку. Мы будзем працаваць толькі ў рамках тых сумесных праграм, якія будзем распрацоўваць разам і ўзгадняць з усімі зацікаўленымі», — цытуе Еўдачэнка афіцыйнае агенцтва БелТА.

З нагоды абвешчанай праграмы «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі» Еўдачэнка сказаў: «Гэта ўласная праграма Еўрапейскага саюза, як і ўсе астатнія праграмы і праекты, якія яны распрацоўваюць у апошні час у дачыненні да дзяржаў Усходняга партнёрства, уключаючы Беларусь. Еўрасаюз сышоў ад ўзгаднення з намі нейкіх параметраў дакументаў, якія яны рыхтуюць у дачыненні да гэтай групы краін», — сказаў дыпламат.

Еўдачэнка расказаў, што ўлады Беларусі ставілі дзве ўмовы. Па-першае, цеснае ўзаемадзеянне з беларускім бокам пры распрацоўцы. І другое — гэтая праграма перш за ўсё мае быць скіравана на органы дзяржаўнага кіравання Беларусі, але ў той жа час і на ўсё беларускае грамадства. «З гэтых дзвюх опцый ні адна не была выканана Еўрасаюзам», — наракае Еўдачэнка.

«Мы ўжо шмат разоў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў казалі, што мы на такія варыянты ўзаемадзеяння не пойдзем», — падкрэсліў пасол.

Беларусь паслядоўна ўхіляецца ад наладжвання адносін з Еўрасаюзам. Эксперты мяркуюць, што гэта няяўная ўмова шчодрай фінансавай падтрымкі беларускага рэжыму з Масквы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць