Адменены парадак узгаднення з Мінадукацыі пытанняў накіравання навучэнцаў за мяжу
Узгадняць пытанні накіравання грамадзян Беларусі, якія вучацца ў арганізацыях сістэмы адукацыі, на вучобу за мяжу, а таксама для ўдзелу на працягу навучальнага года ў спартыўных, культурных і іншых масавых мерапрыемствах з Міністэрствам адукацыі больш не спатрэбіцца, паведамілі ва ўпраўленні замежных сувязей Міністэрства адукацыі.
З 25 ліпеня накіраванне навучэнцаў за мяжу будзе ажыццяўляцца з пісьмовага дазволу кіраўнікоў арганізацый, у якіх яны навучаюцца.Гэтыя дазволы будуць афармляцца ў выглядзе ўнутранага загаду або іншых распарадчых дакументаў.
Раней кіраўнікам адпаведных структур Міністэрства адукацыі штогод неабходна было ўзгадняць больш як 2,5 тыс. такіх накіраванняў.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары