Анархіста Аліневіча пазбавілі кароткатэрміновага спаткання са сваякамі
Анархіста Ігара Аліневіча ў наваполацкай калоніі № 10 перавялі ў разрад «злосных парушальнікаў рэжыму» і пазбавілі кароткатэрміновага спаткання са сваякамі.
Пра гэта Аліневіч напісаў у лісце родным, паведаміла БелаПАН яго маці Валянціна Аліневіч.
Аліневіч піша: «Зараз я „злосны парушальнік“, пазбавілі кароткага спаткання (так што ў ліпені мы не ўбачымся), ёсць і іншыя парушэнні, што адназначна прывядзе да ўзмацнення жорсткасці майго зняволення».
«Але нічога страшнага ў гэтым няма. Мне, шчыра кажучы, смешна становіцца ад такіх намераў. Хіба гэта можа на штосьці паўплываць?» — адзначыў Аліневіч.
У астатнім жа, піша зняволены, у яго «ўсё добра». Паводле слоў маці, ён чытае кнігі. «Піша, што прачытаў Кодэкс аб зямлі,
***
- 27 мая 2011 года суд Заводскага раёна асудзіў Аліневіча на падставе ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2, 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Ён быў прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Працэс па справе анархістаў пачаўся 18 мая. Яны абвінавачваліся ва ўчыненні шэрагу нападаў на будынкі і падпалаў, у прыватнасці ў правядзенні несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынка Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закідванні бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі пасольства Расіі ў Мінску і будынка Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. Ім таксама інкрымінаваўся шэраг нападаў на іншыя будынкі: закід фаерамі сталічнага казіно «Шангры Ла» і будынка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спробы падпалу аддзяленняў «Беларусбанка» і «Банка
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары