Дэлегацыя ЗША у АБСЕ: Адмаўляемся ўдзельнічаць у нарадзе ў Вене, пакуль не прыедзе Карняенка
Пасол ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Іэн Келі, выступаючы 12 ліпеня на пасяджэнні Пастаяннага савета ў Вене, назваў умовы ўдзелу амерыканскай дэлегацыі ў Дадатковай нарадзе па чалавечым вымярэнні АБСЕ. І тычацца яны Беларусі.
Тэкст заявы місіі Злучаных Штатаў пры АБСЕ паступіў з пасольства ЗША ў Мінску.
Паводле слоў пасла, Злучаныя Штаты
Больш за тое, апошнімі днямі быў праведзены вобыск у офісе Саюза палякаў з канфіскацыяй абсталявання, як мяркуецца звязанага са справай спадара Пачобута», — адзначыў Келі.«Хаця журналіст Анджэй Пачобут быў вызвалены да суда, мы лічым, што яго арышт па абвінавачанні ў „паклёпе на прэзідэнта“ быў палітычна матываваным і што ўмовы, накладзеныя на яго вызваленне, прызначаныя для далейшага абмежавання яго здольнасці ажыццяўляць свае правы чалавека.
Акрамя таго, ён нагадаў пра затрыманне, арышт і вызваленне журналіста Паўла Свярдлова, абвінавачанага ў «нецэнзурнай лаянцы», і заявіў, што «такія арышты і кароткатэрміновыя затрыманні робяцца ўсё больш распаўсюджаным сродкам для ўдушэння іншадумства ў Беларусі».
Амерыканскі бок«Раней мы ўжо ўздымалі пытанне аб узмацненні жорсткасці абмежаванняў у дачыненні да Алеся Бяляцкага, і мы занепакоеныя судовым загадам ад 4 ліпеня аб захопе офіса праваабарончага цэнтра „Вясна“. Памяшканне, пра якое ідзе гаворка, служыць не толькі офісам цэнтра, але таксама і прыватнай уласнасцю жонкі спадара Бяляцкага, Наталлі Пінчук», — указвае пасол.па-ранейшаму глыбока заклапочаны станам палітзняволеных у Беларусі.
Ён таксама адзначыў, што Беларусь, якая ўжо ўвяла абмежаванні на паездкі членаў апазіцыі і актывістаў у галіне правоў чалавека, нядаўна зрабіла яшчэ адзін крок па абмежаванні асноўнай свабоды перамяшчэння — права пакідаць сваю краіну і вяртацца ў яе.«Мы
У сувязі з гэтым, адзначыў ён, амерыканскі бок глыбока занепакоены паведамленнем аб тым, што ўлады адмаўляюць Віктару Карняенку, сустаршыні ініцыятывы «За справядлівыя выбары», у праве ажыццявіць паездку ў Вену для ўдзелу ў Дадатковай нарадзе па чалавечым вымярэнні.
Віктар Карняенка быў афіцыйна запрошаны на нараду і планаваў вылецець у Вену раніцай 12 ліпеня, аднак у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» памежнікі паставілі яму штамп у пашпарт аб забароне на выезд за мяжу. Згодна з нядаўнім указам прэзідэнта, выезд за мяжу можа быць забаронены грамадзянам Беларусі, якія стаяць на прафілактычным уліку ў органах дзяржбяспекі. У той жа час у Вену адправілася старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. Нарада на тэму арганізацыі дэмакратычных выбараў і назірання за імі пройдзе 12–13 ліпеня.
«Гэтае абмежаванне свабоды перамяшчэння спадара Карняенкі парушае жыццёва важны прынцып Хельсінкі і ставіць пад пытанне шчырасць Беларусі і яе прыхільнасць да асноўных прынцыпаў нашай арганізацыі.Злучаныя Штаты вымушаныя пратэставаць супраць гэтага чарговага ігнаравання Беларуссю асноўных свабод. У выніку гэтага, пакуль спадару Карняенку будуць адмаўляць у яго праве на свабоду перамяшчэння і ўдзел у нашай сустрэчы, ні я, ні мае старшыя супрацоўнікі не будуць у ёй удзельнічаць», — заявіў Келі.
ЗША, паводле яго слоў, задаволеныя рашэннем Рады ААН па правах чалавека прызначыць спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, якое Злучаныя Штаты актыўна падтрымалі. «Мы заклікаем урад краіны ў гэты час у поўнай меры супрацоўнічаць са спецыяльным дакладчыкам ААН і ўсімі спецыяльнымі працэдурамі ААН», — сказаў амерыканскі дыпламат.
«Мы зноў заклікаем Беларусь неадкладна і без умоў вызваліць усіх палітзняволеных, забяспечыць поўнае аднаўленне іх палітычных і грамадзянскіх правоў і спыніць пераслед палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, змагароў за правы чалавека і незалежных журналістаў», — заявіў пасол ЗША ў АБСЕ.
Каментары