Эканоміка11

Нацбанк выкупляе валюту на біржы, каб курс даляра рэзка не ўпаў

Нацыянальны банк Беларусі падвёў вынікі дзейнасці ў першым паўгоддзі на пашыраным паседжанні праўлення.

Як паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе Нацбанка, асноўным вынікам першых шасці месяцаў 2012 стала «падвышэнне збалансаванасці і стабілізацыя эканомікі краіны за кошт мераў эканамічнай палітыкі ўрада і Нацыянальнага банка».

У банку адзначаюць,

што гэтыя меры дазволілі знізіць інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў.
«Так, за шэсць месяцаў 2012 узровень спажывецкіх цэнаў павялічыўся на 10,5%. Гэта адпавядае верхняй мяжы мэтавага калідора па інфляцыі — 22% у гадавым вымярэнні. Базавая інфляцыя, якая выключае змены рэгуляваных цэн і цэн на сезонную прадукцыю, за шэсць месяцаў 2012 склала 9,5%», — заяўляюць у Нацбанку.

Там адзначылі, што адначасова з запаволеннем інфляцыі ў першым паўгоддзі захоўваўся збалансаваны рост эканомікі, які забяспечваўся за кошт арыентацыі на замежныя рынкі і пастаўкі беларускай прадукцыі на экспарт з адначасовым абмежаваннем унутранага попыту.

На пашыраным паседжанні праўлення было заяўлена, што абменны курс беларускага рубля да замежных валют у першым паўгоддзі фармаваўся пад уздзеяннем попыту і прапановы замежнай валюты. Пры гэтым асноўнай мэтай дзеянняў Нацыянальнага банка на ўнутраным валютным рынку было згладжванне рэзкіх ваганняў абменнага курсу рубля.

«Для недапушчэння залішняга ўмацавання беларускага рубля Нацыянальны банк быў вымушаны набываць замежную валюту.
Станоўчае сальда куплі-продажу, у сваю чаргу, спрыяла росту рэзерваў. З пачатку 2012 года міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь павялічыліся на $413,6 млн (на 5,2%) і на 1 ліпеня 2012 дасягнулі $8,3 млрд. Гэта адпавядае 2 месяцам імпарту тавараў і паслуг. Пры гэтым урадам і Нацыянальным банкам своечасова ліквідаваныя пазыкі перад унутранымі і вонкавымі крэдыторамі ў замежнай валюце», — падкрэслілі ў Нацбанку.

Нароўні з унутранай забяспечвалася вонкавая збалансаванасць эканомікі. «Упершыню з 2005 года было дасягнута дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі, якое за студзень — май 2012 года склала $3 млрд, або 13,3% ВУП. Для параўнання: у адпаведным перыядзе 2011 назіраўся замежнагандлёвы дэфіцыт у памеры $2 млрд. З улікам пералічэння ў расійскі бюджэт пошлін за экспарт нафтапрадуктаў паказанае сальда склалася на ўзроўні +$1,2 млрд, або 5,2% ВУП», — заявілі ў галоўным банку краіны.

Хуткі рост экспарту і павышэнне замежнагандлёвай збалансаванасці сталі асновай для павелічэння прапановы замежнай валюты суб’ектамі гаспадарання і захавання ўстойлівай сітуацыі на ўсіх сегментах унутранага валютнага рынку рэспублікі. Так, за першае паўгоддзе суб’екты гаспадарання на чыстай аснове прадалі $1,3 млрд. У адпаведным перыядзе 2011 назіралася чыстая купля ў памеры $0,7 млрд. Ва ўмовах макраэканамічнай стабілізацыі насельніцтва таксама павялічыла прапанову і знізіла попыт на замежную валюту. У выніку сфармаваўся чысты продаж валюты ў памеры $0,5 млрд супраць чыстай куплі $0,7 млрд за студзень — чэрвень 2011 года.

У цэлым на ўнутраным рынку за першае паўгоддзе сфармаваўся чысты продаж замежнай валюты ў памеры $1,2 млрд супраць чыстага попыту $1,8 млрд за аналагічны перыяд 2011 года.

Каментары1

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →