Здарэнні44

Затрыманыя кіраўнікі УКБ Гомельскага гарвыканкама

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці прыняло да вытворчасці крымінальную справу, распачатую раней УКДБ, аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў службовымі асобамі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва (УКБ) Гомельскага гарвыканкама.

Чацвярым чыноўнікам, кіраўнікам упраўлення, ужо прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства супраць інтарэсаў службы. Яны змешчаныя пад варту.

Устанаўліваюцца ўсе акалічнасці супрацьпраўнай дзейнасці падазроных.

Злоўжыванні выяўлены пры рэалізацыі чыноўнікамі жылых памяшканняў, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Гомеля. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, службовыя асобы УКБ заключылі шэраг дагавораў аб утварэнні аб’ектаў долевага будаўніцтва ў жылых дамах буйнапанэльнага домабудавання ўжо пасля іх уводу ў эксплуатацыю і афармлення ў камунальную ўласнасць. Пры гэтым цэны, указаныя ў гэтых дагаворах, былі значна ніжэйшыя за іх фактычны кошт.

Дарэчы, у маі 2012 года УКБ гарвыканкама быў раскрытыкаваны Камітэтам дзяржкантролю Гомельскай вобласці.
КДК праверыў прадпрыемства і выявіў шматлікія парушэнні закона. Напрыклад, падрадная арганізацыя завысіла кошт будаўніцтва аб’екта ў Гомелі больш як на 1 млрд. рублёў.

Выкананне падрадчыкам дагаворных абавязацельстваў службовай асобы УКБ наогул не кантралявалі, даведкі пра кошт работ, разлікі кошту паслуг па тэхнаглядзе падпісвалі «з закрытымі вачамі». У выніку падрадчык і спецыяліст па тэхнаглядзе атрымлівалі грошы, практычна не выконваючы сваіх абавязацельстваў.

З-за такой бескантрольнасці падрадчык выкарыстоўваў па прызначэнні толькі 543 млн. рублёў з 1,8 млрд. рублёў, атрыманых за паўтары гады. Завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ, аплачаных за кошт банкаўскіх ільготных крэдытаў і грошай грамадзян, склала 1,1 млрд. рублёў. З 2010 года падрадчык не вярнуў 121 млн. рублёў неадпрацаваных авансаў. Будаўнічая гатоўнасць аб’екта на 1 красавіка 2012 года складала ўсяго 2%. Бяздзейнасць службовых асоб УКБ прывяла да таго, што ў гэтай сітуацыі пацярпелі члены ЖБВК, якія спадзяваліся дабудаваць дом за кошт ільготных крэдытаў і ўласных сродкаў ва ўстаноўленыя дагаворамі тэрміны — у снежні 2011 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю15

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 19

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»4

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

Максімальны тэрмін адключэння гарачай вады ў Мінску істотна скарацілі

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю15

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць