Улада33

Палітвязня Статкевіча вылучылі ў 56 акругах

Закон не забараняе гэтага рабіць.

У акруговыя выбарчыя камісіі паступіла 440 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў пятага склікання. Менавіта гэту лічбу назваў сёння «Свабодзе» сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. Але насамрэч патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты прыблізна на сто менш, чым ініцыятыўных групаў.

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікола Статкевіч стаў своеасаблівым рэкардсмэнам. Ад яго імя пададзеныя заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў у 56 акругах.
Яшчэ адзін былы прэтэндэнт на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы Алесь Міхалевіч пажадаў зарэгістраваць свае групы ў 18 мінскіх выбарчых акругах. Трэці ў гэтым спісе — прадстаўнік партыі «Справядлівы свет» Аляксандар Ірхо. Ён хоча зарэгістраваць свае ініцыятыўныя групы ў 11 акругах Магілёўскай вобласці. 12 грамадзян агулам жадаюць зарэгістраваць групы сваёй падтрымкі ў 107 акругах.

Выбарчае заканадаўства, тлумачыць сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, не забараняе гэта рабіць:
«Ніякага парушэння тут няма. Грамадзянін можа вылучацца ў некалькіх выбарчых акругах. Але зарэгістраваны ён можа быць толькі ў адной акрузе».

Актыўнасьць Міколы Статкевіча і Алеся Міхалевіча можна зразумець, адзначае кіраўнік Цэнтра еўрапейскай інтэграцыі Андрэй Ягораў: «Я думаю, што гэта вельмі розныя сітуацыі — Статкевіча і Міхалевіча. Міхалевіч фактычна знаходзіцца ў эміграцыі. І ён праз свае ініцыятыўныя групы спрабуе яшчэ раз агучыць сваё імя ў палітыцы і абазначыць сваю прысутнасць у Беларусі».

У Міколы Статкевіча, на думку спадара Ягорава, крыху іншая матывацыя: «Сяргей Чыслаў рабіў прыкладна тое ж самае пасля таго, як адбыў тэрмін у следчым ізалятары КДБ па абвінавачванні ў тэрарыстычных выбухах на 3 ліпеня. Ён выйшаў і пайшоў тады дэманстратыўна ў дэпутаты. Сяргей хацеў скарыстаць гэтую магчымасць і данесці да людзей інфармацыю пра несправядлівасць у дачыненні да яго. А таксама паказаць, што ён не скораны сваім вязеннем.

Тое ж самае дэманструе і Статкевіч.

Гэта дэманстратыўны крок вельмі мужнага чалавека, які лічыць сябе ні ў чым не вінаватым і годным для таго, каб быць палітычным лідарам нават у такой сітуацыі, у якой ён знаходзіцца».

Міколу Статкевіча вылучалі больш як па 56 акругах, кажа ягоная жонка Марына Адамовіч: «71 акруга, паводле самых сціплых падлікаў. Праўда, у некаторых акругах адмовіліся прымаць дакументы. Але гэта не 15 акруг, значна меней. У Бабруйску іх проста парвалі і выкінулі ў сметніцу. У Брэсце ў адной адмовілі, у Гродне — таксама, у Гомелі, здаецца, у трох…

Якія асноўныя мэты мы ставілі гэтай акцыяй? Найперш — нагадаць грамадству, што ў нашай краіне ёсць палітвязні, што за кратамі знаходзіцца кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч».

Канчатковыя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў Цэнтарвыбаркам абяцае абвясціць 25 ліпеня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць