Падчас пажару на рынку «Растоўскі» ў Лельчыцах згарэла шэсць павільёнаў з таварамі.
Узгаранне адбылося раніцай 27 ліпеня. Ратавальнікам патэлефанаваў мясцовы вартаўнік. Да месца пажару былі накіраваныя 10 адзінак тэхнікі, паведаміў БелаПАН
Да прыбыцця пажарных адкрытым агнём гарэлі тры гандлёвыя павільёны рынку.
Пажар быў ліквідаваны за гадзіну. Знішчана маёмасць у шасці гандлёвых павільёнах і дах на агульнай плошчы 120 квадратных метраў.
Папярэдняя прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі. Рынак належыць прыватнаму
Каментары