Грамадства88

З «Пінскдрэва» звольнілі ініцыятара пратэсту рабочых

«За сістэматычнае невыкананне працоўных абавязкаў».

9 жніўня Дзмітрый Кудранок працаваў апошні дзень на заводзе габляванай шпоны і мэблі, які ўваходзіць у холдынг «Пінскдрэў». У другой палове дня рабочы атрымаў працоўную кніжку, у якой напісана, што ён «звольнены за сыстэматычнае невыкананне без паважных прычын працоўных абавязкаў».

Дзмітрый Кудранок перакананы, што яго звольнілі за кіраванне пратэстам рабочых на «Пінскдрэве»:
«Я ведаў, куды ішоў. Але я перакананы, што не прападу з маёй адукацыяй. Праўда, на жаль, у іншай краіне. У сваёй краіне я не патрэбны. Рабочы рух на «Пінскдрэве» я, канечне, не пакіну, дзе б я ні быў, я буду на сувязі з працоўнымі».

Дзмітрый Кудранок кажа, што пратэст рабочых працягнецца: «Гэты працэс ужо не спыніць. Прыбраўшы мяне з працы, яны не ўлагодзяць рабочых.

Мы ствараем сваю структуру, якая ў пэўны момант з'явіцца.
Для кіраўніцтва «Пінскдрэва» гэта будзе нечаканасцю».

Пратэст на «Пінскдрэве» ўзнік пасьля таго, як 17 ліпеня рабочыя атрымалі раздрукоўкі з інфармацыяй пра заробкі, якія палічылі нізкімі. Працоўныя пачалі масава пісаць заявы пра выхад з прафсаюза. Рабочыя-актывісты збіраюць гэтыя заявы і цяпер.

На «Пінскдрэве» вырашылі не ісці па шляху працаўнікоў мікашэвіцкага «Граніта». Замест арганізацыі ў незалежны прафсаюз, працаўнікі стварылі сваю Рабочую раду, якую і ачоліў Дзмітрый Кудранок.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць