Міністэрства замежных справаў абнавіла прэзентацыйны краінавы ролік «Беларусь: адзін дзень з жыцця».
Відэафільм з’яўляецца перапрацаванай і дапоўненай версіяй матэрыялу, прадстаўленага ў канцы снежня 2011 года. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.
Відэапрэзентацыя прадстаўляе гледачу невялікія замалёўкі з жыцця сучаснай Беларусі. Сюжэт пачынаецца з ранняй раніцы на маляўнічым беларускім возеры, дэманструе будні краіны, розныя аспекты паўсядзённага жыцця. Асаблівы акцэнт робіцца на славутасцях і прыродных пейзажах. Відэашэраг суправаджаецца арыгінальнай музычнай кампазіцыяй беларускага аўтара.
Падчас падрыхтоўкі другой версіі фільма былі ўлічаныя меркаванні і прапановы беларускай і замежнай аўдыторыі, выказаныя пасля прагляду першага роліка.
Адным з галоўных адрозненняў стала ўключэнне ў відэашэраг цэйтрафернай здымкі кадраў, зробленых у традыцыйнай тэхніцы. У гэтых эпізодах знялася «Міс Беларусь — 2012» Юлія Скалковіч.
Каментары