Грамадства11

У Мінску ўзрастае захворванне школьнікаў

У Мінску ўзрастае захворванне школьнікаў, паведаміла галоўны педыятр аддзела лячэбна-прафілактычнай дапамогі дзецям і маці камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Аксана Някрасава 23 жніўня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яе слоў, хранічныя захворванні маюць прыкладна 14–17% дзяцей малодшага школьнага ўзросту і каля 30% падлеткаў.

За апошнія 10 гадоў змянілася структура захворвання школьнікаў у Мінску.

Калі першае месца традыцыйна займаюць хваробы органаў дыхання, то на другое месца замест паталогіі страўнікава-кішачнага тракту выйшлі хваробы органаў зроку.
Захворванні ж страўнікава-кішачнага тракту перамясціліся на 5-6-е месца, што спецыяліст звязвае з паляпшэннем сістэмы школьнага харчавання. Для параўнання: у Беларусі захворванні страўнікава-кішачнага тракту ў школьнікаў займаюць 2-3-е месца.

Паводле слоў спецыяліста, трэцяе месца займаюць траўмы, колькасць якіх працягвае ўзрастаць; чацвёртае — захворванні касцёва-мышачнай сістэмы, у асноўным скаліёзы.

Спецыяліст звярнула ўвагу таксама на праблему метабалічнага сіндрому, які ўключае павышаны артэрыяльны ціск, залішнюю вагу цела, парушаны гарманальны фон. У наступным гэты сіндром выліваецца ў артэрыяльную гіпертэнзію і ішэмічную хваробу сэрца. Калі ў пачатковай школе метабалічны сіндром маюць адзінкі дзяцей, то ў падлеткаў артэрыяльная гіпертэнзія, напрыклад, адзначаецца ў трох чалавек з тысячы.

Апрача таго, Някрасава заявіла аб праблеме парушэнняў рэпрадуктыўнай функцыі ў дзяцей. Парушэнні менструальнага цыклу ў дзяўчынак 10–14 гадоў сустракацца ў адной-дзвюх з тысячы, 15–17 гадоў — у 11–12 чалавек з тысячы. Статыстыка адносна парушэнняў рэпрадуктыўнай функцыі ў хлопчыкаў не вядзецца, аднак урачы заяўляюць, што такая праблема існуе.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію24

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

«Азіяцкія Гаваі». Чым пляжны адпачынак на востраве ў Кітаі падабаецца беларусам5

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію24

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць