Надвор'е11

На выходных будзе даждліва

Наступны тыдзень таксама пачнецца дажджамі, але потым надвор'е палепшыцца.

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У бліжэйшыя суткі, 24 жніўня, пад уздзеяннем вобласці павышанага ціску надвор’е палепшыцца. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў другой палавіне дня месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман, які пагаршае бачнасць да 800 тыс.м. Вецер ноччу заходні, 5–10 метраў за секунду, днём няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывы да 14 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 17–14 градусаў, днём яна будзе вагацца ад плюс 20 па поўначы да плюс 28 градусаў у паўднёва-заходніх раёнах краіны.

У бліжэйшыя выхадныя надвор’е зноў пагоршыцца,
паколькі праз тэрыторыю Беларусі з паўднёвага захаду Еўропы чакаецца перамяшчэнне атмасферных франтоў. У суботу будзе воблачнае надвор’е, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца навальніцы, кароткачасовыя дажджы, месцамі не выключаны моцныя дажджы.
У асобных раёнах у дзённыя гадзіны магчымы град.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10–17 градусаў, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — каля 20 градусаў. Днём будзе плюс 22–28 градусаў, па поўдні Гомельскай і Брэсцкай абласцей паветра прагрэецца да 30 градусаў, а на поўначы Віцебскай вобласці ў густых аблоках тэмпература не перавысіць 18–21 градус. У нядзелю характар надвор’я істотна не зменіцца, у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 10–17 градусаў, днём чакаецца 18–25, па поўдні краіны — 26–27 градусаў цяпла.

Наступны тыдзень пачнецца няўстойлівым і дажджлівым надвор’ем. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, найбольш моцныя прагназуюцца на паўднёвым усходзе.
Вецер з паўднёвага паступова пяройдзе на паўночны, з кожным днём будзе станавіцца халадней. У сярэдзіне тыдня тэмпература ў дзённыя гадзіны не будзе перавышаць 15–22 градусы цяпла. «Адчуванне прахалоды будзе ўзмацняць парывісты паўночны вецер, але ў апошнія дні жніўня надвор’е ў Беларусі палепшыцца», — адзначыла галоўны сіноптык.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

«Падарунак жыхарам горада». У Магілёве адкрылі чарговы падземны пераход, тады як у багацейшай Вільні ад іх адмаўляюцца31

Дроны атакавалі Разанскі НПЗ

Пуцін на перамовах з пасланнікамі Трампа заявіў, што «паспяхова прасоўваецца» ва Украіне і даб'ецца «мэтаў СВА»15

Спартсмены носяць пластыр на носе, каб лепш дыхаць. Ці сапраўды гэта дапамагае?1

У Італіі ёсць горад у форме ідэальнай зоркі. Навошта яго так пабудавалі2

У Варшаве прайшлі публічныя чытанні «Дзядоў» Міцкевіча. Удзельнічалі і беларусы6

У Гродне на Дзень горада паставілі гіганцкую сырную талерку ФОТАФАКТ5

Пуцін прызнаўся Уіткафу і Кушнеру, што яму камфортна з імі працаваць8

Больш за двое сутак у дарозе. Беларуска расказала, як з'ездзіла ў аўтобусны тур у Грузію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць