Спорт

Кандрацьеў выклікаў у зборную Глеба

Галоўны трэнер назваў гульцоў на адборачныя матчы з Грузіяй і Францыяй.

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Георгій Кандрацьеў абвясціў склад каманды на наступныя адборачныя матчы са зборнай Грузіі і Францыі, які пройдуць у гасцях 7 верасня (Тбілісі, Грузія) і 11 верасня (Парыж, Францыя).

У яго ўвайшлі 23 футбалісты.

брамнікі: Юрый Жаўноў («Зеніт» Санкт-Пецярбург), Сяргей Верамко («Крылы Саветаў» Самара);

Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Арцём Радзькоў, Максім Бардачоў, Дзяніс Палякоў (усе — БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў («Дынама» Масква), Максім Жаўнерчык («Кубань» Краснадар);

паўабаронцы: Аляксандр Кульчый («Сібір» Новасібірск), Антон Пуціла («Фрайбург»), Ян Цігараў («Лакаматыў» Масква), Віталь Трубіла, Станіслаў Драгун (абодва — «Дынама» Мінск), Павел Няхайчык («Дынама» Масква), Аляксандр Глеб, Рэнан Брэсан (абодва — БАТЭ Барысаў), Сяргей Балановіч, Андрэй Хачатуран (абодва — «Шахцёр» Салігорск);

форварды: Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў» Самара), Дзмітрый Мазалеўскі, Віталь Радзівонаў (абодва — БАТЭ, Барысаў).

У гэтым годзе ў кваліфікацыі сусветнага першынства-2014 беларускія футбалісты акрамя гульняў у Тбілісі і Парыжы правядуць яшчэ два хатніх матчы — 12 кастрычніка з іспанцамі і 16 кастрычніка з грузінамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну20

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць