Грамадства88

Кыргызстан спадзяецца, што Беларусь выдасць Жаныша Бакіева

Працягласць кансультацый кіргізскага пасла будзе залежаць ад пазіцыі беларускага боку.

Працягласць кансультацый кіргізскага пасла ў Беларусі будзе залежаць ад пазіцыі беларускага боку, заявіў журналістам 27 жніўня ў Мінску саветнік пасольства Кыргызстана Дзмітрый Лі.

Журналістаў сабралі для таго, каб растлумачыць сітуацыю вакол адсутнасці ў Беларусі пасла Кыргызстана Эрыка Асаналіева і супярэчлівыя паведамленні адносна яго адклікання на кансультацыі ў Бішкек, што з’явіліся ў СМІ.

«Каб пазбегнуць розных інтэрпрэтацый у гэтым пытанні я ўпаўнаважаны заявіць, што Асаналіеў адкліканы ў Бішкек для правядзення кансультацый у сувязі з сітуацыяй адносна знаходжання Жаныбека Бакіева на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — сказаў саветнік.

Ён удакладніў, што пасол быў адкліканы 24 жніўня.

Паводле слоў Дзмітрыя Лі, такая мера прынята «ў сувязі з адсутнасцю рэакцыі кампетэнтных органаў беларускага боку на вербальную ноту ад 21 жніўня і заяву МЗС Кыргызстана ад 22 жніўня адносна знаходжання грамадзяніна Кыргызстана Жаныбека Бакіева на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якога адшукваюць праваахоўныя органы Кыргызстана і Інтэрпол за ўчыненыя раней асабліва цяжкія крымінальныя злачынствы».

Кіргізскі бок спадзяецца на тое, што беларускія ўлады «ўсё-такі прымуць вычарпальныя меры па неадкладным затрыманні і экстрадыцыі Жаныбека Бакіева ў Кыргызскую Рэспубліку ў межах дзейных міжнародных дагавораў, удзельнікамі якіх з’яўляюцца як Кыргызстан, гэтак і Беларусь»,

падкрэсліў саветнік пасольства.

***

    Нагадаем, аб’яўлены ў міжнародны вышук Жаныш Бакіеў, брат скінутага прэзідэнта Курманбека Бакіева, нядаўна быў заўважаны і сфатаграфаваны ў цэнтры Мінска з яшчэ двума падазронымі ў трайным забойстве. Здымак зроблены відавочцамі каля кафэ «Грунвальд» на вуліцы Карла Маркса, непадалёк ад Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    «На ім сфатаграфаваныя грамадзяне Кыргызскай Рэспублікі, аб’яўленыя ў міждзяржаўны вышук, — былы старшыня Службы дзяржаховы Жаныш Бакіеў, а таксама яго аднакурснік і экс-намеснік СДА Тахір Рысаліеў, 1957 года нараджэння, ураджэнец Нарынскай вобласці, і Рустам Сайдуеў, 1976 года нараджэння, ураджэнец Джалал-Абадскай вобласці, блізкі сябар Максіма Бакіева», — паведаміла галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку (ГУКВ) МУС Кыргызстана.

    Паводле звестак ГУКВ, усе трое з’яўляюцца асноўнымі падазронымі ў забойстве былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Медэта Садыркулава, яго вадзіцеля Кубата Сулайманава і дырэктара Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргея Слепчанкі. Паведамляецца таксама, што кіраўніцтва ГУКВ МУС «некалькі разоў накіроўвала запыт у праваахоўныя органы Беларусі аб месцазнаходжанні асоб, якія адшукваюцца, і кожны раз атрымлівала адказ, што звестак пра гэтых асоб няма».

    22 жніўня МЗС Кыргызстана выказала неўразуменне і занепакоенасць у сувязі з публікацыямі ў сродках масавай інфармацыі фатаграфій Жаныбека Бакіева, што пацвярджаюць яго знаходжанне на тэрыторыі Беларусі.

    «Кампетэнтныя органы Кыргызскай Рэспублікі неаднаразова звярталіся ў дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь з просьбай аб прыняцці мер па рэалізацыі абавязацельстваў, прынятых на сябе беларускім бокам згодна з Канвенцыяй аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах і іншых міжнародных дагаворах», — гаварылася ў заяве МЗС.

    «На вялікі жаль, Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь стала на шлях апраўдання Жаныбека Бакіева і кваліфікавала відавочныя крымінальныя злачынствы як „пераследы па прыкмеце палітычных перакананняў“. Кіргізскі бок занепакоены тым, што Ж.Бакіеў свабодна перамяшчаецца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца дружалюбнай краінай і ўдзельніцай вышэйзгаданай канвенцыі, а таксама іншых міжнародных дагавораў», — заявіла МЗС Кыргызстана.

    24 жніўня прэс-служба кіргізскага МЗС паведаміла пра адкліканне пасла Асаналіева з Мінска. У той жа дзень дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на пасольства Кыргызстана ў Мінску абвергла інфармацыю пра адкліканне пасла.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць