Навука і тэхналогіі33

Apple стварае анлайн-радыё, якое будзе падбіраць музыку пад густ карыстальніка

Новы сэрвіс будзе даступны на лінейцы Apple — смартфонах iPhone, планшэтніках iPad і камп’ютарах Mac.

Карпарацыя Apple вядзе перамовы з праваўладальнікамі аб ліцэнзаванні музыкі для стварэння анлайн-радыё,
піша The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.

Асаблівасць новага сэрвісу ў тым, што ён падбірае музыку для карыстальніка ў адпаведнасці з яго ранейшымі пошукамі.

Новы сэрвіс будзе даступны на лінейцы Apple — смартфонах iPhone, планшэтніках iPad і камп’ютарах Mac. Таксама мяркуецца, што сэрвіс будзе адаптаваны для прылад на базе аперацыйнай сістэмы Windows ад Microsoft.

Крыніца выдання падкрэсліла, што новы сэрвіс дакладна не будзе працаваць на гаджэтах на базе Android ад Google — галоўнага канкурэнта Apple.

Плануецца, што сэрвіс будзе бясплатным для карыстальнікаў, аднак на ім будзе размешчана рэклама. У Apple ужо ёсць адзін музычны сэрвіс — медыяплэер iTunes, запушчаны ў 2003 годзе.

Магчымасць падбору музыкі ў рэжыме анлайн даюць сэрвісы Last.fm, Imhonet, Spotify.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік1

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА66

У Вілейскім раёне закрылі нелегальны спартыўны летнік

Ціханоўскі з размахам сустрэў дзень народзінаў у Лос-Анджэлесе59

«Баяцца, што можа нешта ўзарваць проста з турмы». Севярынец — пра галоўнага беларускага «тэрарыста» Аўтуховіча1

Развітанне з Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве ў суботу, 22 жніўня14

Беларус парэзаў нажом двух украінцаў ва Уроцлаве5

Мінабароны паказала нядбайных работнікаў АПК, якіх прызвалі на зборы10

Стане складаней атрымаць візу ў Латвію

Ва Украіне расследуюць справу злачыннай арганізацыі з удзелам дэпутатаў і высокапастаўленых асоб адміністрацыі прэзідэнта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік1

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць