Грамадства

Рагачоў: Дзяніса Дашкевіча выклікаюць у падатковую

Актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Дзяніса Дашкевіча, якому было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты па Рагачоўскай выбарчай акрузе, выклікаюць у раённую падатковую інспекцыю.

-Мне патэлефанавалі на хатні нумар і запрасілі прыйсці ў інспекцыю для апытання з пашпартам, але я адмовіўся гэта зрабіць без позвы, — распавёў актывіст. — Позву даслалі на наступны дзень. У ёй сказана, што 10 верасня, а 11 я павінен прыйсці ў падатковую інспекцыю для правядзення апытання. Па тэлефоне, дарэчы, мне патлумачылі, што апытанне будзе праводзіцца на аснове дакумента з маімі паказаннямі, якія былі дадзены у КДБ.

Нагадаем, 23 жніўня, на наступны дзень пасля адмовы у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы аддзел КДБ. Там Дашкевічу далі зразумець, што ў яго могуць узнікнуць праблемы з падаткамі, бо раней Дашкевіч быццам бы незаконна атрымліваў грошы за сваю прадпрымальніцкую дзейнасць (Дашкевіч праводзіў вяселлі ў Рагачове). Сам Дашкевіч звязвае свой выклік у падатковую інспекцыю са сваёй грамадсакй дзейнасцю і пастаянным супрацьстаяннем з мясцовымі ўладамі, у тым ліку падчас гэтай выбарчай кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»51

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта67

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

Каля смеццевага кантэйнера ў Вільні знайшлі зніклую карціну «Каранацыя Міндоўга»21

«Амаль усе прагаласавалі супраць мяне». Аўтара «Быхаўскай мадонны» выгналі з Саюза мастакоў па загадзе абсмяяных мясцовых уладаў16

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну22

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»51

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць