Меркаванні6767

Вольга Абрамава расказала пра фальсіфікацыю выбараў-2008

Наталля Пяткевіч: «Вольга Міхайлаўна, што вы хочаце ў якасці кампенсацыі за тое, што вы больш не будзеце дэпутатам?»

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету і палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава перад чарговымі парлямэнцкімі выбарамі распавяла пра тое, як фальшаваліся вынікі выбараў па яе менскай акрузе № 108 на папярэдніх выбарах — у 2008 годзе. Дэталі падзеяў, пра якія дэпутатка маўчала 4 гады.

Вольга Абрамава цяпер на пэнсіі, апошнія гады шмат часу прысьвяціла сваёй цяжка хворай маці. Апрача таго, яна піша аналітыку для замежных інстытутаў і СМІ.

Адбылася дэвальвацыя інстытуту выбараў

Спадарыня Абрамава сочыць за цяперашняй выбарчай кампаніяй і як палітоляг фіксуе падзеньне цікавасьці і грамадзтва, і ўлады да выбараў, зьніжэньне якасьці кандыдатаў:

«Адбылася поўная дэвальвацыя інстытуту парлямэнтарызму і інстытуту выбараў. Гэта дыягназ».

Дзеяньні беларускай апазыцыі ў часе цяперашняй кампаніі, калі адны выступаюць за байкот, а іншыя за ўдзел, спадарыня Абрамава называе дэпрэсіўнымі паводзінамі:

«Гэта наступствы той фрустрацыі, якую апазыцыя адчула ў 2010 годзе па выніках прэзыдэнцкіх выбараў, гэта стан прыгнечанасьці і адчаю, спроба нешта рабіць у найцяжэйшых умовах безь якой-кольвечы надзеі на вынік і нават на прамежкавую перамогу. Але гэта лепей, чым нічога».

У такіх умовах спадарыня Абрамава лічыць лягічным скасаваць інстытут выбараў ці прынамсі скараціць колькасьць дэпутатаў:

«Прынамсі, адбылася б эканомія дзяржаўных сродкаў. Затраты на выбары неадэкватныя выніку. Паводле суадносін цана-якасьць не праходзіць… Вы б такі тавар не купілі, калі б вам прапаноўвалі ў вольным канкурэнтным продажы».

Вольга Абрамава кажа пра надзвычай нізкую цікавасьць грамадзян да цяперашніх выбараў і прагназуе, што 23 верасьня яўка ў цэлым складзе каля 50 працэнтаў, але будуць акругі, дзе яўка не складзе і 40 працэнтаў. Астатняе прыпішуць, перакананая Абрамава.

У 2008-м на Абрамаву ціснулі Пяткевіч і Паўлаў

Тэхналёгіі і мэханізмы фальсыфікацыі выбараў добра адпрацаваныя, кажа Вольга Абрамава: калі ў 2000-м годзе пераважала ўкідваньне бюлетэняў, то цяпер няма і такой патрэбы, асабліва пасьля таго, як было ўхваленае рашэньне захоўваць бюлетэні пасьля выбараў не 4 гады, а толькі паўгода. Гэта пралабіявалі рэгіянальныя начальнікі, якія ўсё ж пабойваюцца гіпатэтычнай адказнасьці.

Вольга Абрамава кажа, што зазнала дзеяньне мэханізмаў фальсыфікацыі на ўласным досьведзе падчас выбараў 2008 году.
На той час яна была дзейным дэпутатам ужо тры скліканьні і мела ў акрузе вялікую папулярнасьць, асабліва пасьля таго, як прагаласавала супраць скасаваньня ільготаў. Паводле зьвестак сацыёлягаў, яе падтрымлівалі тады больш за 80 працэнтаў выбарцаў. Перад выбарамі ўлады паспрабавалі «пераканаць» Абрамаву адмовіцца ад балятаваньня:

«У чэрвені мяне запрасіла ў адміністрацыю Натальля Пяткевіч. Размова пайшла адразу наступным чынам: «Вольга Міхайлаўна, што вы хочаце ў якасьці кампэнсацыі за тое, што вы больш ня будзеце дэпутатам?»

У мяне сківіца адвісае, я кажу «Як?», а потым прыходжу ў сябе і пытаюся: «А як вы гэта сабе ўяўляеце?»

Вольга Абрамава тады заявіла Пяткевіч, што яе адносіны з выбарцамі акругі такія, што перамагчы яе ў сумленнай барацьбе ня зможа ніводзін кандыдат, хіба што Лукашэнка, і то не абавязкова. Але Пяткевіч настойвала, і тады Абрамава назвала дзьве пасады, на якія яе апрыёры не прызначылі б:

«Яна нават пакрыўдзілася і сказала нешта накшталт: ну, гэта для сваіх.
. Наступным разам я, каб закрыць тэму, патэлефанавала ёй і сказала: «Давайце будзем лічыць, што ніякай гутаркі ў нас не было. Ініцыятыва была вашая, і ў мяне ніякіх пытаньняў да ўлады няма».

Такіх «някемлівых» дэпутатаў у Менску выявілася некалькі, і іх запрасілі да кіраўніка Менскага гарвыканкаму Міхаіла Паўлава:

«Ён вымавіў сакрамэнтальную фразу: „Павінна быць ратацыя. Тыя, хто быў дэпутатамі два і тры разы, больш дэпутатамі ня будуць“. Прычым ён сказаў гэта ў прысутнасьці вялікай колькасьці чыноўнікаў».

Вольга Абрамава паспрачалася і з Паўлавым, і не адмовілася ад удзелу ў выбарах. Але неўзабаве адчула, што пачаўся ціск.
Зьбіральнікаў подпісаў за яе пераконвалі «не марнаваць часу», бо Абрамава ўжо ня будзе дэпутатам, а два працоўныя калектывы, якім яна як дэпутат дапамагала, у апошні момант адмовіліся яе вылучаць:

«Адзін з кіраўнікоў клінікі кажа: мы ня можам гэтага зрабіць, нам тэлефанавалі з гарвыканкаму (дагэтуль памятаю прозьвішча гэтага чыноўніка) і ў скрайне грубай форме выказалі пагрозу зьняць кіраўніка, калі мне будзе дадзеная рэкамэндацыя».

Абрамава як дзейны дэпутат і кандыдат не змагла сустрэцца з калектывамі 5 устаноў на тэрыторыі сваёй акругі. Толькі рэктар Мастацкай акадэміі прыслаў ліст з выбачэньнямі, іншыя нават не адказалі. Абрамава перакананая, што ў яе выпадку рашэньне прымалі не Пяткевіч і ня Паўлаў, а асабіста Лукашэнка.

У назіральніка былі два розныя пратаколы выбараў

Калі падводзіліся вынікі выбараў 2008 году, зьвесткі зь яе 108-й Каліноўскай акругі ў ЦВК паступілі аднымі з апошніх, нават затрымалі агульную справаздачу ЦВК:

«Уяўляеце, якая там была „нестыкуха“, што, нягледзячы на датэрміновае галасаваньне, ім не ўдалося зьвесьці канцы з канцамі.
Тыя назіральнікі, якіх паставіў БХК, і некаторыя замежныя назіральнікі зафіксавалі маю вялікую перавагу ў дзень выбараў».

Пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў выбараў, паводле якіх Абрамава набрала 24 працэнты галасоў, а яе мала каму вядомы канкурэнт Мікалай Казак — 60, да Абрамавай прыйшоў міжнародны назіральнік:

«Пры гэтым ён сказаў: „Давайце вырашаць, што будзем рабіць. У мяне прамыя доказы фальсыфікацый, мы можам узарваць усю сытуацыю“.
Ён прынёс мне копіі двух пратаколаў — той, які раздалі назіральнікам пасьля заканчэньня выбараў у асноўны дзень галасаваньня, і той, які ён змог вырваць у старшыні акруговай камісіі на наступны дзень, які пайшоў у ЦВК. Гэта былі два розныя пратаколы».

Вольга Абрамава тады вырашыла прамаўчаць. Тыя дакумэнты пасьля назіральнік аддаў Лідзіі Ярмошынай.

Хай людзі пабачаць, што ёсьць іншая думка

Выбарцы са 108-й акругі ў 2008-м доўга абураліся, стварылі нават аргкамітэт для змаганьня за Абрамаву. Але яна вырашыла не завастраць сытуацыю. Чаму?

«Як і ў лекара, у мяне ў палітыцы прынцып: не нашкодзіць. І тады ў мяне была надзея на „Ўсходняе партнэрства“. Я вельмі спадзявалася, што гэты працэс зрушыцца, я ведала, што калі я раскажу ўсё, што адбывалася ў маёй акрузе, то гэта можа нэгатыўна адбіцца на сытуацыі».

Вольга Абрамава гэтак адказала, чаму цяпер, праз чатыры гады пасьля тых падзеяў, вырашыла агучыць гэтыя факты:

«Можа, пасьля гэтай публікацыі, па-першае, на ўзроўні рэгіянальных уладаў людзі хоць пра нешта задумаюцца, хаця б пра сваю бясьпеку
— я прыхільніца таго, каб пачаць збор подпісаў за ўнясеньне ў Крымінальны кодэкс зьменаў, каб жорстка караць за фальсыфікацыі ажно да пажыцьцёвага зьняволеньня. І другое — я апэлюю да ўлады: чаго вы баіцеся? Палітычны расклад сёньня такі, што ўсё роўна большасьць будзе за вамі. Пакуль што. Унясіце хаця б нейкую канкурэнцыю ў парлямэнт, зрабіце палітычны працэс цікавейшым, хай людзі пабачаць, што ёсьць іншая думка».

Каментары67

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»51

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта67

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

Каля смеццевага кантэйнера ў Вільні знайшлі зніклую карціну «Каранацыя Міндоўга»21

«Амаль усе прагаласавалі супраць мяне». Аўтара «Быхаўскай мадонны» выгналі з Саюза мастакоў па загадзе абсмяяных мясцовых уладаў16

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну22

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»51

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць