Спорт77

Не забівае Драгун, забівае — Капу

Францыя — Беларусь — 3:1.

На жаль, прывезці перамогу з «Стад дэ Франас» хлопцам Кандрацьева не атрымалася. Два ж гады назад на гэтым стадыёне беларусы ўжо выйгравалі ў Францыі. Адзіны гол тады забіў Сяргей Кісляк, выйшаў ён на поле і сёння. Праўда, трэнерам тады быў немец Бернд Штанге.

Зборная Беларусі пачала адбор да чэмпіяната света-2014 з дзвюх параз. Відаць, варта згадзіцца з настаўнікам каманды, што шанцаў на выхад мы пазбавіліся ўжо ў пачатку цыкла.

Першы тайм у Сэн-Дэні наша зборная гераічна абараняліся. Цуды самаахвярнасці дэманстраваў Сяргей Верамко, новы капітан зборнай. Агульнымі намаганнямі атрымалася адбіцца. Гэтую палову гульні мы не прайгралі — 0:0.

Другі тайм беларусы пачалі з атак. Найвыдатнейшы момант запароў Станіслаў Драгун. На куражы беларусы імкнуліся забіць, але прапусцілі самі. Адзначыўся Капу, перадачу яму выклаў Франк Рыберы.

Увогуле ж французскі паўабаронца «Баварыі» ўзяў удзел ва ўсіх галах сваёй каманды. На 68-ай ён асіставаў Крыстофу Жыле, а на 81-ай адзначыўся сам.

У прамежку паміж другім і трэцім голам «трохкаляровых» адзначыліся і беларусы. У штрафной завалілі Антона Пуцілу. Пенальці ўзяўся біць Сяргей Карніленка, але бясхітрасна. Варатар, на наша шчасце, адбіў проста на нагу Пуцілу. Выніковы лік — 3:1.

Становішча ў нашай групе наступнае: Францыя — 6 пунктаў (2 гульні), Іспанія — 3 (1), Грузія — 3 (2), Фінляндыя — 0 (1), Беларусь — 0 (2).

Наступныя гульні беларусы правядуць у кастрычніку дома з Іспаніяй і Грузіяй.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі9

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі папярэдзілі пра дэфіцыт сыру фета, бо сталі масава хварэць авечкі1

На маршрут паміж Мінскам і Заслаўем вярнулі цягнікі Stadler

Сілавікі запатрабавалі ад былога палітзняволенага распіску, што ён не вернецца ў Беларусь3

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі3

Беларус стаў найбуйнейшым гандляром кветак у Эстоніі, скарае Фінляндыю і нацэльваецца на Швецыю6

Іранскія лідары амаль не камунікуюць паміж сабой праз страх праслухоўвання і ліквідацыі4

Чаму малочныя прадпрыемствы адмовіліся ад шкляной тары?7

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА6

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі9

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць