Эканоміка33

Будаўніцтва беларускай АЭС пачнецца ў чэрвені 2013 г.

Асноўны перыяд будаўніцтва на Беларускай АЭС (Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) плануецца пачаць 15 чэрвеня 2013 года.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аддзела па сувязях з грамадскасцю і інфармацыйнай палітыцы расійскай аб’яднанай кампаніі ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «Атамбудэкспарт» — генеральнага праекціроўшчыка станцыі і генеральнага падрадчыка яе будаўніцтва.

У паведамленні гаворыцца, што 12 верасня адбылося пасяджэнне шостага аператыўнага штаба па будаўніцтве Беларускай АЭС пад старшынствам першага віцэ-прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі. У працы штаба ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускага ўрада, замоўца збудавання — ГУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі», кампаніі ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «Атамбудэкспарт», беларускіх падрадных арганізацый, адміністрацыі Гродзенскай вобласці.

Паведамляецца, што цяпер на будаўнічай пляцоўцы ідуць работы па распрацоўцы катлавана энергаблока № 1.

Да 20 лістапада 2012 года на катлаване трэба завяршыць выкананне пластавага дрэнажу, які адначасова з’яўляецца абаронай ад прамярзання асновы катлавана.

«Работы на катлаване вядуцца ў адпаведнасці з графікам: бетаніруюцца „пазухі“ катлавана і ідзе падрыхтоўка да кладкі бетона пластавага дрэнажу. Ужо пакладзена больш як 5,5 тыс. кубаметраў бетону, што складае 21% ад аб’ёму пластавага дрэнажу», — адзначыў намеснік дырэктара ААТ «НІАЭП» — дырэктар прадстаўніцтва ў Беларусі Юрый Пуставы.

Цяпер работы вядуцца на 62 аб’ектах, 14 з якіх плануецца здаць у 2012 годзе.

На пляцоўцы задзейнічана прыкладна 200 адзінак будаўнічай тэхнікі і працуюць больш як 800 рабочых. У 2013 годзе плануецца разгарнуць работы на 35 аб’ектах.

Кіраўнік аб’яднанай кампаніі ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «Атамбудэкспарт» Валерый Лімарэнка падкрэсліў: «Мы зацікаўленыя ў тым, каб найважнейшы для Беларусі энергетычны аб’ект быў пабудаваны ў тэрмін».

Для будаўніцтва беларускай АЭС выбраны праект расійскай кампаніі «Атамбудэкспарт». Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2.400 МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланаваны на лістапад 2018 года, другога — на ліпень 2020-га. Пад будаўніцтва АЭС Расія выдзяляе Беларусі льготны дзяржкрэдыт да 10 мільярдаў долараў на 25 гадоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом20

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

У Расіі забараняюць экспарт бензіну3

Міністр культуры хоча ў беларускіх тэатрах дрэс-кода11

Мігранты прыдумалі ноу-хау для пераходу мяжы з Літвой. Праўда, яно ім не дапамагло ВІДЭА

Рубіа пацвердзіў, што ЗША могуць перанакіраваць зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход9

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў4

У Крэўскім замку будуць ствараць музей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом20

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць