Усяго патроху33

Газманаў, Вера Брэжнева, Рынат Ібрагімаў — і ніякіх «чарнілаў»

На «Дажынках» будуць задзейнічаны 3.600 артыстаў

Гасцям і удзельнікам фестывалю «Дажынкі-2012» у Горках 21–23 верасня пакажуць сваё майстэрства 3.600 артыстаў, паведаміў 18 верасня на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец.

Паводле слоў чыноўніка, на фестывалі прадугледжана дзесяць розных пляцовак, на якіх будуць выступаць артысты. Выступяць як творчыя аматарскія калектывы, так і вядомыя выканаўцы, у прыватнасці Алег Газманаў, Рынат Ібрагімаў, Вера Брэжнева.

Як заявіў начальнік упраўлення гандлю Магілёўскага аблвыканкама Алег Буянаў, падчас «Дажынак» пройдуць кірмашы рыбы, мёду, кандытарскіх вырабаў, піўны фестываль. Акрамя таго, жадаючыя змогуць пакатацца на трох паветраных шарах.

Буянаў адзначыў, што моцны алкаголь падчас фестывалю будзе прадавацца толькі на разліў. «Чарнілаў» прадаваць не будзем», — сказаў чыноўнік.

Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення ДАІ Магілёўскага аблвыканкама Віктара Каралёва, у Горках 21–23 верасня трэба чакаць не менш як 20 тыс. транспартных сродкаў. Для іх прадугледжаны тры зоны парковак. Першая — для асабістага транспарту грамадзян, другая — для аўтамабіляў, якія абслугоўваюць аб’екты гандлю, трэцяя — для транспарту афіцыйных дэлегацый, артыстаў, прадстаўнікоў СМІ.

Што датычыцца колькасці гасцей і ўдзельнікаў, то, як адзначыў начальнік абласнога ідэалагічнага ўпраўлення Андрэй Кунцэвіч, іх будзе на парадак больш, чым на ліпеньскім свяце «Александрыя збірае сяброў» у Шклоўскім раёне, дзе было прыкладна 60 тыс. чалавек.

Для жадаючых наведаць фестываль павялічаць колькасць аўтобусаў. Мяркуецца, што ўсяго іх будзе задзейнічана прыкладна 120 з Магілёва і вобласці. Прадугледжаны і дадатковыя дызель-цягнікі, якія будуць курсіраваць ад Горак (станцыя Пагодзіна) ў бок Оршы, Магілёва і Крычава.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць