Грамадства

Следства па справе Пачобута працягнута на месяц

Папярэдняе следства па справе гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута працягнута да 21 кастрычніка для правядзення дадатковых следчых дзеянняў,
паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Пачобут абвінавачваецца ў паклёпе на прэзідэнта на падставе часткі 2 артыкула 367 КК.

Нагадаем, Пачобут паўторна абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 367 КК.
Як мяркуе следства, у шэрагу публікацый, падрыхтаваных журналістам і распаўсюджаных інтэрнэт-рэсурсамі, «утрымліваліся паклёпніцкія выказванні на адрас кіраўніка дзяржавы». Пачобут быў затрыманы 21 чэрвеня ў сваёй гродзенскай кватэры. Пасля вобыску яго павезлі ў пракуратуру, а затым змясцілі ў следчы ізалятар. 30 чэрвеня журналіста вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Летам мінулага года Пачобута ўжо судзілі за «паклёп на адрас прэзідэнта». Тады суд Ленінскага раёна Гродна прыгаварыў яго да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на два гады. Цяпер журналісту пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Пачобут не прызнае сябе вінаватым і адмовіўся ад давання паказанняў следству.

У ліпені стала вядома, што ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці стварыла следчую групу для расследавання крымінальнай справы Пачобута. З таго моманту ніякай інфармацыі пра ход следства па сваёй справе журналіст не атрымліваў. Ён лічыць, што расследаванне адновіцца пасля парламенцкіх выбараў.

Праваабарончыя структуры і Еўрасаюз асудзілі беларускія ўлады за чарговы крымінальны пераслед журналіста.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць