Меркаванні88

«Дзякуй тым, хто вывесіў сцяг над МКАД»

Мы пабачылі яго а 7-й раніцы ў суботу, каля Сухарава.

Паважаная рэдакцыя, хачу праз вашу газету падзякаваць тым цудоўным людзям, якія зрабілі ў суботу мой дзень.

Тым невядомым, што ўначы вывесілі над мінскай кальцавой бел-чырвона-белы сцяг.

Такі быў прывет тым, хто суботняй раніцай вымушаны кудысьці ехаць.
Такі найлепшы адказ на змрочныя думкі і прагнозы. Мы пабачылі наш сцяг на парэнчах пешаходнага перахода над кальцавой, каля Сухарава, а 7-й раніцы. І адразу падумалася, што, нягледзячы на ўсе фальсіфікацыі, уціск Беларусь будзе жыць.

Я веру, што вы, аўтары гэтага ранішняга цуду, прачытаеце мой ліст і атрымаеце ўсю тую ўдзячнасць, якую я (пэўная, што і многія іншыя кіроўцы) да вас адчуваем.

Здароўя вам і аптымізму. Спадзяюся, хутка ўжо ён будзе нечым падмацаваны:)

Каментары8

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся6

Пад Віцебскам вяскоўцы жорстка катавалі нямецкую аўчарку5

У Мінску на 2 гады перакрываюць вуліцу Мельнікайце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць