Усяго патроху

Беларусь пакуль не плануе пераходзіць на зімовы час

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела радыёэлектронных вымярэнняў БДІ метралогіі Аляксандр Галыга на прэс-канферэнцыі ў Мінску 2 кастрычніка.

Паводле яго слоў, інстытут не атрымліваў даручэнняў разгледзець пытанне пра пераход на зімовы час. Галыга адзначыў, што падрыхтоўка падобных рашэнняў знаходзіцца ў кампетэнцыі Міжгаліновай камісіі па часе, частаце і вызначэнні параметраў вярчэння Зямлі, у якую ўваходзяць прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў.

Беларусь услед за Расіяй прыняла рашэнне не пераходзіць больш на зімовы час пачынаючы з восені 2011 года, пакінуўшы на сваёй тэрыторыі летні час.

Такім чынам, час у Беларусі, якая знаходзіцца ў адным гадзінным поясе з Украінай, Літвой і некаторымі іншымі краінамі, з лістапада па сакавік адрозніваецца ад часу ў гэтых краінах на адну гадзіну. Паводле слоў Галыгі, пытанне аб тым, каб застацца на летнім часе, вырашалася прыкладна год.

«За мінулы год не было ніводнай скаргі ад грамадзян на нязручнасці, звязаныя з пераходам на летні час»,
— сказаў прадстаўнік інстытута метралогіі. Раней, калі ў краіне штогод пераходзілі на летні і зімовы час, людзі выказвалі незадаволенасць тым, што яны вымушаныя штораз падстройвацца пад яго. «Сярод скаргаў на перавод гадзінніка было «мне не падабаецца ці незразумела, калі даіць кароў», — адзначыў Галыга.

Ён нагадаў, што менавіта па летнім часе ў Беларусі жылі з 1930 па 1980 год.
Разам з тым летні час не з’яўляецца астранамічным, падкрэсліў дацэнт кафедры агульнага землеўладання і гідраметэаралогіі геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Павел Каўрыга. «Летні час — гэта адна дададзеная гадзіна да паяснога часу, гэта значыць мы выйшлі за межы прыроднага рытму. Для захавання здароўя чалавецтву трэба вяртацца да прыроднага рытму, падпарадкоўвацца і прыстасоўвацца да астранамічнага часу. У адваротным выпадку людзі пры пераходзе на іншы час сутыкаюцца з праблемамі адаптацыі, іх арганізм перажывае стрэс, наступствы якога выражаюцца ў абвастрэнні хранічных захворванняў», — заявіў вучоны.

Разам з тым Каўрыга паведаміў, што пераход на астранамічны час для кожнага рэгіёну мае цяжкасці ў сувязі з тым, што на ўсходзе і захадзе Беларусі астранамічны час адрозніваецца больш як на 40 хвілін.

Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя Вадзім Сушынскі адзначыў важнасць рытмаў у жыцці чалавека і падкрэсліў, што бязбольна працэс адаптацыі адбываецца ў практычна здаровых людзей. 10–15% людзей адчуваюць дыскамфорт, які з часам праходзіць.

Раней некаторыя спецыялісты сцвярджалі, што Расія і Беларусь адмянілі не той час. Трэба было адмяніць летні час, бо зімовы ў многіх краінах супадае са стандартным астранамічным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было33

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Унучка Машэрава публічна павіншавала з днём нараджэння сваю маці. Здзівіла мова віншавання46

На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ5

Украінцы падбілі ў Крыме тры расійскія караблі6

Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі24

Арандатар: «Гаспадыня не аддае заставу 1120 — нібыта я «знішчыў» кватэру. Але гэта натуральны знос!»

ЗША ўпершыню за 10 гадоў правялі сакрэтныя перамовы з Кубай у Гаване

Два гандлёвыя судны былі абстраляныя пры спробе прайсці праз Армузскі праліў2

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын27

Лаўроў: Аднаўленне перамоваў з Украінай «не з’яўляецца прыярытэтам нумар адзін»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было33

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць