Нецвярозы мужчына ў Лідзе закрыўся у сваім доме і, пагражаючы забойствам уласнага дзіця, высунуў жонцы патрабаванне — перадаць яму бутэльку гарэлкі.Расказвае начальніка ААПП Лідскага РАУС маёр міліцыі Леанід Пракопчык:
— Ужо некалькі месяцаў падазраваны не пражывае разам з жонкай. У тую раніцу ён да яе прыйшоў, каб убачыцца з сынам. Улічваючы, што ў той момант мужчына быў цвярозым, яна дазволіла яму ўзяць дзіця з сабой. Дома падазраваны выпіў віна, пасля чаго набраў на мабільны жонцы. У ходзе размовы яму здалося, што на заднім плане хтосьці гутарыць. Уяўленне нецвярозага хлопца тут жа нарадзіла вобраз палюбоўніка.
Тады ён прыгразіў расправіцца з сынам (зарэзаць), калі жонка не з’явіцца да яго дадому з бутэльку гарэлкі.Пасля размовы жанчына адразу ж звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі неадкладна ачапілі дом, дзе знаходзіўся падазраваны. У іх прысутнасці ён зноў пацвердзіў свае патрабаванні, толькі вось алкаголь перадалі яму праз сястру — жонка ўвайсці ўнутр не адважылася.
Праз некаторы час, знайшоўшы зручны момант, міліцыянты праніклі ў памяшканне праз гарышча і затрымалі мужчыну. Зрабіць гэта было нескладана — на падлозе ляжала пустая бутэлька, а падазраваны быў ушчэнт п’яны і супраціву не аказаў.З дому яго адвезлі не ў райаддзел, а ў шпіталь, дзе лекары канстатавалі ў яго атручэнне этылавым спіртам.
0
0
0
0
0
0