Меркаванні4949

Францыя змагаецца за адмену смяротнай кары ва ўсім свеце. Артыкул Мішэля Рэнеры, пасла Францыі ў Беларусі

Калі правасуддзе выкарыстоўвае тыя ж метады, што і злачынцы, гэта не ўзвялічвае чалавецтва.

Пытанне адмены смяротнага пакарання ўсё часцей узнімаецца ва ўсім свеце.

На сёння больш чым у 2/3 краін свету, а калі казаць дакладней, то ў 141 дзяржаве, не ўжываецца смяротная кара.
У 97 краінах яна цалкам адмененая, яшчэ ў 8 дзяржавах не прымяняецца за агульнакрымінальныя злачынствы, а ў 36 краінах на смяротнае пакаранне накладзены мараторый.
Колькасць краін, у якіх адмаўляюцца ад смяротнай кары як вышэйшай меры пакарання павялічваецца.
Ад пачатку 2012 года Манголія і Бенін ратыфікавалі Другі факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраваны на адмену смяротнай кары.
У ЗША яшчэ два штаты далучыліся да гэтага руху: у сакавіку Ілінойс, а ў красавіку Канектыкут. (Ён стаў сямнаццатым штатам, у якім не ўжываецца смяротнае пакаранне!)
Разам з тым, ад 2011 года ў 23 краінах смяротныя прысуды былі прыведзеныя ў выкананне.

Дзесяцігоддзямі прыхільнікі і праціўнікі смяротнага пакарання актыўна абменьваюцца аргументамі «за» і «супраць».
Мне здаецца, няма сэнсу паўтараць тое, што ўжо было тысячы разоў напісана. Калі казаць асабіста пра мяне, то, на мой погляд, гэта пытанне сумлення. Калі правасуддзе выкарыстоўвае тыя ж метады, што і злачынцы, гэта не ўзвялічвае чалавецтва.
З пазіцыі хрысціяніна для якога жыццё — гэта найвышэйшы дар ад Бога, ніхто і ні пры якіх абставінах не мае права яго адымаць.
Паўтараю, ніхто і ніколі.

Падзеі найноўшай гісторыі паказваюць, што існаванне смяротнага пакарання ніяк не ўплывае на намеры злачынцаў здзяйсняць самыя гнюсныя і агідныя злачынствы. Беларусы гэта выдатна ведаюць.
Амерыканцы таксама ніколі не забудуць 11 верасня 2001.

Летась у Марока, краіне, дзе ўсё яшчэ ўжываецца смяротнае пакаранне, быў здзейснены тэрарыстычны акт. Ён забраў жыцці васьмі французаў. Аднак сем’і пацярпелых папрасілі ў мараканскага правасуддзя не ўжываць вышэйшую меру пакарання.

Сёлета Францыя вырашыла запусціць шырокамаштабную кампанію па барацьбе за адмену смяротнага пакарання.
Яна будзе асабліва актыўным гульцом на міжнародных форумах, у тым ліку пад эгідай ААН, а таксама ў рамках V Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання, які пройдзе ў Мадрыдзе ў чэрвені 2013. Выкарыстоўваючы кожную магчымасць, пры сумесных кансультацыях з еўрапейскімі партнёрамі, Францыя будзе праводзіць мерапрыемствы, скіраваныя на прыцягненне да гэтай праблемы ўвагі насельніцтва і палітычных кіраўнікоў.
Галоўная мэта амбітная і ясная: адмена смяротнага пакарання ва ўсім свеце.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць