Грамадства2424

Ізраільская газета: Аперацыю Дагану рабіў французскі хірург, але орган быў беларускі

Экс-кіраўнік «Масада» застаецца ў рэанімацыі.

Экс-кіраўнік ізраільскай разведкі Меір Даган застаецца ў хірургічнай рэанімацыі. Больш пра яго стан не паведамляецца. Але яшчэ 17 кастрычніка ён ацэньваўся як крайне цяжкі.

Timеs of Israel паведаміла, што ўчора ўвечары стан Дагана палепшаў. Аперацыю, па інфармацыі выдання, у Беларусі праводзіў французскі доктар габрэйскага паходжання Даніэль Азулай з Парыжскага цэнтра транспланталогіі. Хірургу асіставалі ізраільскія спецыялісты.

Пра тое, што аперацыю Дагану правялі ў Мінску, першым абвясціў Аляксандр Лукашэнка. Гэта адбылося ў аўторак, 16 кастрычніка, у часе прэс-канферэнцыі для карэспандэнтаў расійскіх СМІ. Ён назваў праведзены беларускімі лекарамі перашчэп печані паспяховым. Па словах дактароў, на дадзены момант яшчэ рана казаць, ці прыжылася печань.

Брытанская газета The Independent напісала, што калегі, блізкія да сям’і Дагана, крытыкуюць Беларусь за тое, што там выдалі месцазнаходжанне экс-шэфа ізральскай разведкі.

Яны ўпэўненыя, што цяпер ён знаходзіцца ў небяспецы: маўляў, ёсць шмат людзей, якія хацелі б адпомсціць Дагану.

Родныя ж разведчыка заявілі, што

ён выбраў Беларусь для аперацыі толькі таму, што ў Германіі і ЗША яму трэба было працяглы час чакаць перасадкі печані. А ў Ізраілі такія аперацыі асобам пасля 65 гадоў не робяць. Між тым у Беларусі знайшоўся адпаведны орган.

Легендарны ізраільскі разведчык Меір Даган нарадзіўся ў 1945 годзе ў Навасібірску, у сям’і польскіх габрэяў, якія выехалі ў Сібір.

Пасаду дырэктара замежнай разведкі Ізраіля «Масад», адной з самых магутных выведак свету, ён займаў у 2002–2011 гадах.

З мая мінулага года з’яўляўся прэзідэнтам кампаніі «Гулівер Энэрджы» па пошуку і распрацоўцы нафтавых і газавых радовішчаў.

У Беларусі існуе адзін з перадавых у Еўропе цэнтраў транспланталогіі, а беларускае заканадаўства ў гэтай галіне — адно з самых спрыяльных у свеце.

Згодна з ім, у любога чалавека пасля смерці могуць забраць органы для выкарыстання ў медыцынскіх мэтах, калі толькі ён не забараніў гэтага пісьмова пры жыцці.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць