Улада33

Лукашэнка: Я вам клянуся, у мяне ніколі не было амбіцый стаць прэзідэнтам саюзнай дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў яго не было амбіцый стаць прэзідэнтам Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю брытанскім СМІ: газеце «Індэпэндэнт» і тэлеканалу Бі-Бі-Сі.

«Мяне часта ў гэтым папракалі, нават абвінавачвалі ў тым, што я хачу прыбегчы ў Крэмль, схапіць шапку Манамаха і як мінімум, яе схапіўшы, трымаць там, у Маскве, ці ўвогуле ў Мінск панесці. Лухта поўная»,
— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што такой мэты не было.

«Але я заўсёды казаў: ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць. Калі вы на такіх, ведаеце, дэмакратычных прынцыпах справядлівасці і раўнапраўя выбудоўваеце дзяржаву, вы павінны быць гатовымі да канкурэнцыі не толькі з Лукашэнкам, але і з іншымі ў Беларусі, у нас народ разумны і хапае людзей «, — адзначыў ён.

«Я вам клянуся: у мяне ніколі не было нават думкі пра тое, што я раблю гэта дзеля таго, каб стаць прэзідэнтам Расіі і Беларусі», — заявіў Лукашэнка.

«У мяне не было ніякіх амбіцый, бо не было вызначана, што там будзе прэзідэнт, можа, гэта будзе калектыўны орган.

Гэта па-першае, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — А па-другое, вы што, хочаце сказаць, што гэтая пасада была бы прапісана і мы б падпісалі, што яго будзе займаць рускі, яўрэй ці паляк? Не, усё грамадзяне ў гэтым працэсе роўныя». «Таму, магчыма, не толькі Лукашэнка, але і іншы беларус мог бы прэтэндаваць на гэтае месца, гэта ж натуральна», — дадаў ён.

У той жа час Лукашэнка адзначыў, што ідэя стварэння саюзнай дзяржавы была «не аднаго чалавека выдумка». «Гэта было часткай маёй перадвыбарнай праграмы, першай перадвыбарнай праграмы, — гэта саюз з Расіяй, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

«Вось я размаўляў з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным у нядзелю, тэлефанаваў з нагоды яго юбілею, і мы як раз закранулі гэтую тэму, што мы для народаў нямала зрабілі. І на постсавецкай прасторы самыя прасунутыя мадэлі і праект — наш», — адзначыў Лукашэнка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік58

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол

Новы мем — чалавек-вентылятар. Часам нават чалавек-кандыцыянер3

Учора ўвечары частка Салігорска засталася без вады

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым3

Забудзьце пра «белага лебедзя». Сафійскаму сабору ў Полацку прапануюць вярнуць гістарычны каляровы фасад16

Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня

Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік58

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць