Грамадства22

Партыя БНФ заклікае ўлады спыніць пераслед гуманітарыяў

Партыя БНФ выступіла ў абарону гродзенскіх гуманітарыяў, якія пераследуюцца за свае погляды і перакананні.

У заяве Партыі БНФ ідзе размова пра Валера Булгакава, былога рэдактара недзяржаўнага часопіса ARCHE, а таксама пра двух звольненых выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча і старшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Ігара Кузьмініча.

Як адзначаецца ў заяве, апошнія два месяцы ў Беларусі «назіраюцца небяспечныя праявы ўзмацнення рэпрэсій і пераследу ў гуманітарнай сферы», прычым усе яны мелі месцаў Гродне. Партыя БНФ заклікае міністра адукацыі Беларусі Сяргея Маскевіча ініцыяваць аднаўленне на працы Андрэя Чарнякевіча і Ігара Кузьмініча. У адваротным выпадку ўніверсітэт «страціць маральнае права насіць імя беларускага нацыянальнага паэта Янкі Купалы», падкрэсліваецца ў заяве.

Акрамя таго, адзначае Партыя БНФ, улады зладзілі ў Гродне «пагром творчага і навукова-выдавецкага асяродку, які аб’яднаўся вакол часопіса ARCHE». «Гэтая акцыя пачалася з арышту кніг і часопісаў прама падчас прэзентацыі выданняў», — адзначаецца ў заяве.

На думку яго аўтараў, падобныя «праявы цемрашальства яднаюць палітыку цяперашняй улады з тымі часамі, калі на беларускай зямлі панавалі іншыя дзяржавы, што выкаранялі беларускія школы і забаранялі беларускае друкаванае слова».

«У выпадку звальнення гродзенскіх выкладчыкаў на падставе іх публікацый маюць месца прыкметы парушэння арт. 14 Працоўнага кодэкса, які забараняе дыскрымінацыю ў сферы працоўных адносінаў у сувязі з перакананнямі. Прыкры выпадак звальнення гісторыка Андрэя Чарнякевіча можа перакрэсліць навуковыя дасягненні гродзенскай гістарычнай школы, а звальненне Ігара Кузьмініча „за казкі“ стане плямай на іміджы ўніверсітэта, які носіць імя беларускага паэта Янкі Купалы», — заяўляе Партыя БНФ.

Палітыкі заклікаюць кіраўніцтва краіны «спыніць агрэсіўны пераслед беларускіх гуманітарыяў, у тым ліку пераслед кандыдата філасофскіх навук Валерыя Булгакава, і зняць забарону на распаўсюджванне выданняў творчага асяродку ARCHE (часопіс і кнігі) праз дзяржаўныя і прыватныя сеткі масавага продажу ў розніцу».

Пераслед выкладчыкаў і вучоных Гродзенскага дзяржуніверсітэта, а таксама выдавецкага асяродку ARCHE з’яўляецца «пагрозай фундаменту беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці», заяўляе Партыя БНФ. «Ва ўмовах, калі беларуская дзяржаўнасць знаходзіцца пад пастаянным ціскам з Усходу, а дзяржаўная ўлада хварэе на аўтарытарызм і недахоп адчування нацыянальных інтарэсаў, адукацыя і культура з’яўляюцца тымі сферамі, на якіх базуецца ідэнтычнасць беларусаў як еўрапейскай нацыі. Выкараненне беларускай адукацыі і друку пагражае дэградацыяй беларусаў ад статуса нацыі да стану этнічнай супольнасці», — падкрэсліваецца ў заяве.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні33

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць