Грамадства11

Расея патрабуе наўзамен крэдыту «Белтрансгаз» у заставу

Расейскі ўрад гатовы даць Беларусі тэхнічны крэдыт на суму да $1,5 млрд. – але пад заклад акцый ААТ “Белтрансгаза”. Зыходзячы з рынкавага кошту прадпрыемства, у заклад патрапяць да 30% акцый “Белтрансгаза”. Такім чынам Расея шукае спосаб паскорыць стварэнне СП “Газпрома” з “Белтрансгазам”, якое дазволіць расейскай манаполіі атрымаць кантроль у магістральных газаправодах Беларусі, піша сёння расейская газета “Коммерсант”.

У пятніцу прэс-служба “Газпрома” распаўсюдзіла парадак дня чарговага паседжання савета дырэктараў манаполіі 25 красавіка, на якім плануецца разгледзець пытанне "аб удзеле ў ААТ “Белтрансгаз”. Рашэнне аб стварэнні СП на базе "Белтрансгаза", якое прадугледжвае куплю "Газпромам" 50%+1 акцыі беларускага газатранспартнага прадпрыемства, было адным з умоў пагаднення аб продажы газу Беларусі ў 2007 годзе. "Газпром" пагадзіўся прадаваць газ па $100 за тысячу кубаметраў замест першапачаткова выстаўленых $200. А наўзамен беларускі бок паабяцаў да 1 чэрвеня 2007 года стварыць СП на базе "Белтрансгаза".

Афіцыйна ў "Газпроме" і ўрадзе Беларусі кажуць, што здзелка будзе праведзеная ва ўсталяваныя тэрміны. Аднак, з улікам травеньскіх святаў у Расеі, для здзяйснення здзелкі засталося пару тыдняў працоўнага часу. А бакі так і не ўзгаднілі ўмовы дамовы. "Газпром" пагадзіўся з тым, што беларускі бок плаціць у I паўгоддзі $55 за тысячу кубаметраў замест $100, што па выніках паставак у краіну 21 млрд кубаметраў у 2007 годзе дазволіць манаполіі атрымаць з беларусаў толькі $1,155 млрд, а пакінутыя $0,945 млрд будуць аплачаныя з сродкаў тэхнічнага крэдыту, прадстаўленага расейскім міністэрствам фінансаў.

Больш за тое, як заяўляў намеснік старшыні праўлення "Газпрома" Валеры Голубеў, манаполія пагадзілася з патрабаваннем беларускага боку знізіць гандлёвую надбаўку "Белтрансгаза" ў памеры $18 за тысячу кубаметраў у 2007–2010 гады. У гэты перыяд "Газпром" будзе купляць па 12,5% акцый "Белтрансгаза" ў год на агульную суму $2,5 млрд. Былі дасягнутыя дамоўленасці і па менш прынцыповым пытанням. Аднак беларускі бок па-ранейшаму зацягвае падпісанне дамовы аб куплі "Белтрансгаза", матывуючы гэта звычайнай службоўскай цяганінай і недахопам часу для ўзгаднення здзелкі на ўзроўні Аляксандра Лукашэнкі.

Каб падштурхнуць беларусаў для здзяйснення здзелкі, на якую Аляксандр Лукашэнка не можа вырашыцца ўжо дзесяць гадоў, расейскія службоўцы зрабілі прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца. Крыніца, блізкая да беларускага ўрада, паведаміла, што Расея прапаноўвае Беларусі крэдыт на ўмовах атрымання ў заклад акцый "Белтрансгаза". Раней паведамлялася, што Беларусь звярнулася з просьбай аб атрыманні $1,5 млрд. крэдыту, а Расея згадзілася з тым, што мінімальная сума можа скласці $1 млрд. Зыходзячы з рынкавай ацэнкі "Белтрансгаза", праведзенай галандскім банкам ABN Amro ўвосень 2006 года, для забеспячэння гэтай здзелкі запатрабуецца 20–30% акцый "Белтрансгаза".

"У адрозненні ад папярэдніх крэдытаў, якія Расея давала Беларусі, гэтым разам прад`яўляюцца больш сур`ёзныя патрабаванні да ўмоў, на якіх гэты крэдыт можа быць выдадзены. Магчыма, пад заклад акцый. А з прычыны таго, што ў Беларусі толькі адно прадпрыемства ацэненае па міжнародных стандартах – ААТ “Белтрансгаз”, – расейскі бок можа запатрабаваць забеспячэння гэтага крэдыту акцыямі гэтага прадпрыемства", – цытуе агенцтва "Прайм-ТАСС" крыніца, блізкая да беларускага ўрада. А расейская крыніца “Коммерсанта”, знаёмая з ходам перамоваў, удакладніла: "Гэтую пазіцыю праціснуў “Газпром” – праз перамовы па СП, якія зацягнуліся”.

У Мінфінах Расеі і Беларусі, ва ўрадзе Беларусі і ў "Газпроме" адмовіліся каментаваць пазіцыі бакоў, пакуль ідуць перамовы. Папярэднія тэхнічныя крэдыты, прадстаўленыя Расеяй Беларусі без гарантый каштоўных папер, пасля былі рэструктураваныя, і цяпер іх абслугоўвае Нацбанк Беларусі. Новыя патрабаванні крыніца, блізкая да расейскага МЗС, растлумачыла тым, што ва ўмовах нестабільных транзітных стасункаў, калі беларусы маюць намер падвысіць кошт транзіту расейскіх тавараў і арэнды расейскіх аб`ектаў, Расеі патрэбныя дадатковыя гарантыі пагашэння крэдыту. Для Беларусі ж атрыманне крэдыту на такіх умовах будзе азначаць фактычную перадачу акцый "Белтрансгаза" "Газпрому" – нават без стварэння СП.

Паводле

charter97.org

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер ужо ў панядзелак можа заявіць пра сваю адстаўку4

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць