Здарэнні

Начальнік Смалявіцкага АБЭЗ і яго падначалены падазраюцца ў карупцыі

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да начальніка АБЭЗ Смалявіцкага РАУС і старшага оперупаўнаважанага гэтага ж аддзела.

Крымінальная справа распачатая па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі (ГУУБ) МУС, згодна з якім начальнік АБЭЗ маёр міліцыі П. і яго падначалены капітан С. сфальсіфікавалі матэрыялы праверкі па факце вывазу лому каляровых металаў.

Паводле звестак ГУУБ МУС, падазраваныя ў траўні 2012 праводзілі разбіральніцтва па факце затрымання мікрааўтобуса «Фольксваген», які перавозіў 2 тоны каляровых металаў без суправаджальных дакументаў.
Замест таго, каб правесці разбіральніцтва аб'ектыўна і справядліва, маёр і капітан наўмысна, насуперак інтарэсам службы, з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў і з карыслівага інтарэсу, далі магчымасць уладальнікам пазбегнуць адказнасці. Зроблена гэта было простым, але эфектыўным спосабам: у пратаколе замянілі дадзеныя чалавека, які здзейсніў правапарушэнне, а ў якасці грузу паказалі лом чорнага металу, а не каляровага. Акрамя таго, падазраваныя істотна паменшылі і вагу незаконнага грузу - з 2 тон да 388 кілаграмаў.

Усе гэтыя дзеянні змагароў з эканамічнай злачыннасцю пацягнулі не прыцягненне ўладальніка грузу да адказнасці за здзейсненае правапарушэнне, а прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

А вось следчаму камітэту матэрыялы ГУУБ МУС далі нагоду кваліфікаваць дзеянні службовых асоб АБЭЗ Смалявіцкага РАУС па ч.2 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Вядзецца расследаванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць