Грамадства

У Гомельскай вобласці выявілі пратэрмінаваныя прадукты

Пракуратура Гомельскай вобласці, пракуроры гарадоў і раёнаў з удзелам спецыялістаў органаў дзяржаўнага санітарнага нагляду і аддзелаў гандлю і паслуг райвыканкамаў праверылі выкананне заканадаўства аб гандлі ў аддаленых населеных пунктах.

Як паведамілі ў Генпракуратуры, вынікі праверак сведчаць аб наяўнасці фактаў невыканання Правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю асобнымі відамі тавараў і грамадскага харчавання, зацверджаных пастановай Саўміна ад 7 красавіка 2004 года № 384.

Так, выяўлены парушэнні ўстаноўленага рэжыму працы сельскіх магазінаў, узгодненага з мясцовымі райвыканкамамі. У прыватнасці, магазіны нярэдка зачынены ў працоўны час без паведамлення, не выконваецца час абедзенных перапынкаў, састарэлі размешчаныя на фасадах многіх магазінаў шыльды з інфармацыяй аб найменні гандлёвага аб’екта, прадаўцы, часе працы. Такія парушэнні адзначаныя ў Светлагорскім, Кастрычніцкім, Нараўлянскім, Буда-Кашалёўскім раёнах.

У шэрагу магазінаў Буда-Кашалёўскага, Рагачоўскага, Добрушскага, Нараўлянскага і іншых раёнаў адсутнічалі ярлыкі з цэнамі на прадукты, не выконваўся асартыментны мінімум.

Дапускалася рэалізацыя прадуктаў харчавання з тэрмінам годнасці, які ўжо закончыўся, у магазінах вёсак Светлагорскага, Кармянскага, Рэчыцкага, Гомельскага раёнаў.

У некаторых магазінах груба парушаюцца санітарныя нормы і правілы, што прыводзіць да захламленасці памяшканняў і антысанітарнага стану абсталявання і інвентару.

Пракурорскімі праверкамі выяўлены сур’ёзныя парушэнні ў працы аўтамагазінаў,
а менавіта: не вытрымліваюцца графікі іх працы і маршруты руху ў Рагачоўскім, Нараўлянскім, Жыткавіцкім і іншых раёнах, устаноўлены факты невыканання тэмпературных рэжымаў захоўвання тавараў, таварнага суседства прадуктаў у аўтамагазінах Петрыкаўскага, Лельчыцкага, Брагінскага, Жыткавіцкага райспажыўсаюзаў.

Па выніках праверак пракурорамі раёнаў унесена 19 прадстаўленняў, вынесена 7 прадпісанняў, 2 службовыя асобы афіцыйна папярэджаны аб недапушчальнасці парушэнняў закона. Па патрабаванні пракурораў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 52 вінаватыя службовыя асобы і 1 юрыдычная асоба, у кампетэнтныя органы адпраўлены даручэнні аб распачынанні адміністрацыйных працэсаў у дачыненні да 10 службовых асоб.

Пракуратурай вобласці ў праўленне Гомельскага аблспажыўсаюза ўнесена прадстаўленне, у якім, у прыватнасці, прапанавана забяспечыць у падведамасных прадпрыемствах выкананне заканадаўства аб гандлі, аб абароне правоў спажыўцоў, санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі31

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі31

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць