Грамадства

А 13.00 ля Пэдунівэрсытэту акцыя салідарнасьці з выключанымі студэнтамі

Актывісты студэнцкага руху ладзяць акцыю салідарнасьці з студэнтамі Менскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка, выключанымі па палітычных матывах. Гэта рэакцыя на апошнія падзеі: у сераду стала вядома пра адлічэньне студэнткі 3 курсу факультэту беларускай філялёгіі й культуры Людмілы Асіпенкі й студэнта 4 курсу факультэту расейскай філялёгіі Аляксандар Карцель. Афіцыйная фармулёўка – «за сыстэматычнае парушэньне вучэбнай дысцыпліны й правілаў унутранага распарадку».

Для Радыё Свабода дэкан факультэту беларускай філялёгіі й культуры Аляксандар Лугоўскі патлумачыў, за што выключылі Людмілу Асіпенку.

(Лугоўскі: ) «За пропускі заняткаў».

(Карэспандэнтка: ) «Але студэнтка пасьпяховая: я глядзела ейную залікоўку – там вельмі прыстойныя адзнакі…

(Лугоўскі: ) «Ну, дык трэба ж наведваць заняткі. Закон ёсьць закон – для усіх ён аднолькавы».

Аляксандар Карцель зімовую сэсію здаў на дзьве шасьцёркі, васьмёрку, дзявятку й дзясятку. Адначасова ён зьяўляецца яшчэ слухачом факультэту перападрыхтоўкі кадраў Эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «зьнешнеэканамічная дзейнасьць».

Дэкан факультэту расейскай філялёгіі Васіль Старычонак так патлумачыў прычыну адлічэньня Алеся Карцеля:

(Старычонак: ) «Прычына – ён не наведваў заняткаў, прагульваў, вучыцца ў двух ці трох ВНУ адначасова, парушаў правілы ўнутранага распарадку ўнівэрсытэту».

Варта адзначыць, што ў перадвыбарчай кампаніі ні Асіпенка, ні Карцель ня ўдзельнічалі. Бралі ўдзел у выданьні студэнцкіх самвыдатаўскіх газэт «Выказьнік» і «Танкісты»

(Карцель: ) «Як мы думаем, гэта зьвязана з нашай актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй, якая вядома ва ўнівэрсытэце»

Каментары

Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларусаў фактычна выцеснілі з экспазіцыі сучаснай ідэалогіяй»: на Буйніцкім полі будуюць Музей Славы Магілёўшчыны4

Беларуска паказала, як стварыла з «Лега» касцёл святога Аляксея ў Івянцы3

ЗША і Расія правялі абмен зняволенымі1

Мішэль Абама пракаментавала нядаўнюю адсутнасць на палітычных мерапрыемствах і чуткі пра развод

У нядзелю ўжо будзе да +19°С

Апублікаваны новы топ-100 самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі13

77 дэмакратаў-кангрэсменаў запатрабавалі ад Трампа звольніць Маска да 30 мая4

10 фактаў пра Сержука Вітушку — лідара легендарнай «Талакі», якому сёння споўнілася б 60 гадоў2

Трамп заявіў пра гатоўнасць сустрэцца з Сі Цзіньпінам: «Ён мой сябра»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць