Грамадства55

Пяцігаловая апазыцыя

Дэмакрычную кааліцыю ачоляць сустаршыні — пяць чалавек. Так вырашылі дэлегаты рэгіянальных канфэрэнцыяў аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Дэмакрычную кааліцыю ачоляць сустаршыні — пяць чалавек. Так вырашылі дэлегаты рэгіянальных канфэрэнцыяў аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Яны ж прагаласавалі за фармаваньне Палітычнай рады, зыходзячы з квотнага прынцыпу для палітычных суб’ектаў.

Лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін лічыць, што на сёньняшні дзень арганізацыйная пабудова палітычнай кааліцыі акрэсьлілася. І нават сытуацыя ў Магілёўскай вобласьці, дзе на паседжаньні не было кворуму, ня можа паўплываць на рашэньне:

«Ужо немагчыма паўплываць на агульныя вынікі. Нават калі ў Магілёве прагаласуюць за нейкі варыянт кансалідавана, гэта ўжо ня можа зьмяніць агульнай карціны.Ёсьць такое меркаваньне — па‑першае, тыя, хто хацелі, ужо выказаліся. І таму трэба даць магчымасьць прагаласаваць і тым, хто ў суботу ня змог альбо не хацеў галасаваць. Каб і іх меркаваньні ўлічыць у агульнай думцы».

Удзельнікі рэгіянальных сходаў схіліся да пераходу кіраўніцтва аб’яднанымі дэмсіламі ад адной асобы да сустаршыняў.

Старшыня аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што гэта правільнае рашэньне:

«Гэта называецца інстытутам сустаршынёўства. Але насамрэч гэта вядзе да замацаваньня за канкрэтнымі асобамі канкрэтных кірункаў дзейнасьці ды адказнасьці.

Што тычыцца сустаршыняў, дык пытаньне вырашанае. Пералічаныя асобы — Мілінкевіч, Калякін, Вячорка, Казулін (замест яго Ляўковіч) і я. Ня думаю, што патрэбна было прапісваць канкрэтныя прозьвішчы, мабыць, было б лепш запісаць пасаду кіраўнікоў адпаведных палітычных структураў. Але ж фармулёўка была з асабістымі прозьвішчамі. І таму склад сустаршыняў ужо вядомы».

Да фармаваньня Палітрады існавалі два падыходы. Першы — прапарцыйны, гэта значыць, ад кожных дзесяці дэлегатаў Кангрэсу адзін прадстаўнік у радзе. І другі — квотны, гэта значыць, што кожны суб’ект Палітрады мае сваё пэўнае прадстаўніцтва.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка шкадуе, што перавагу аддалі квотнаму прынцыпу. Чаму?

«На маю думку, на жаль, квотны прынцып фіксуе прысутнасьць малазначных і нават фантомных арганізацыяў у Палітычнай радзе. А гэта не ідзе на карысьць фармаваньня цывілізаванага беларускага дэмакратычнага поля».

Сябру Палітрады Віктара Карняенку турбуюць палярныя падыходы на рэгіянальных сходах:

«Можна прыняць любую стратэгію, але калі няма адзінай каманды, яна ня будзе рэалізаваная. Зь невялікай перавагай перамагае канцэпцыя, што не патрэбны старшыня, які адказны за ўсё, а ёсьць калектыўная форма кіраваньня — як самая эфэктыўная форма безуладзьдзя. Сямібаяршчыну прыдумалі не беларускія апазыцыянэры. Але ж яна ніколі не дае плёну.

Я лічу, што сыстэмная беларуская апазыцыя знайшла зручную форму дэманстрацыі адзінства. Але гэта ніяк не пагражае рэжыму».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал49

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ41

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

Зяленскі: Украіна цяпер мае «карты», і ўсе гэта зразумелі4

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць