Архіў

"ЛАЯНКАЙ ХОЧУЦЬ УКРЫЦЬ ПРАЎДУ". Допiс камандзiра атраду Беларускай Народнай Партызанкi Язэпа Таўпекi ў газэце "Беларускi Голас", чэрвень 1971

№ 17 (114) 1998 г.

Лаянкай хочуць укрыць праўду

 

У камунiстычным часопiсе «Вестник», якi выходзiць у Таронце, у двох нумарох прысьвечана амаль што па старонцы ў кожным Беларускай Народнай антыгiтляроўскай партызанцы, якой 30-ую гадавiну паўстаньня будуць хутка адзначаць былыя барацьбiты за вызваленьне бацькаўшчыны. Артыкул пад гучным загалоўкам у адпаведным жаргоне кампрапаганды — «Срываем маски с палачей Белорусского народа», падпiсаны некiм Iгнатам Шыколкаю, а па зьместу, калектыўная праца Менскiх спэцаў, поўны несусьветнай хлусьнi, ачэрнiваньня i рабеньня з чорнага белага, насьвятляе паўстаньне Беларускай Народнай партызанкi, пад кутом выпраўданьня савецка-маскоўскiх дывэрсантаў-чэкiстаў, вымардаваўшых подступамi амаль усё кiраўнiцтва Беларускiх партызанскiх атрадаў, ды захапiўшых спакваля тэрорам усю партызанскую масу ў свае рукi.

Пасьля больш пяцiгадовага маўчаньня, у адказ на нашыя артыкулы аб Беларускай партызанцы на Заходняй Беларусi i яе лёсе (у тым лiку i мой), спэцы ад перакручваньня гiсторыi змушаныя былi забраць голас, каб скрывiць тыя весткi, якiя старыя Беларускiя эмiгранты, паходзячыя з Заходняй Беларусi з пракамунiстычнымi настроямi, пачалi прыводзiць з адведзiнаў бацькаўшчыны аб вымардаваньнi агэнтамi НКВД антыгiтляроўскага Беларускага рэзыстансу.

Спачатку першая хлусьня Менскiх спэцаў: Яны пiшуць, што быццам «Удзельнiк» пiсаў у «Беларускiм Голасе» аб паўстаньнi ўжо ў 1941 годзе Беларускiх «антыкамунiстычных» партызан. Няпраўда! Анi я («Удзельнiк»), анi iншыя не пiсалi аб некiх Беларускiх антыкамунiстычных партызанах. Нiякiх антыкамунiстычных партызанаў у тых гадах ня было, з тае простае прычыны, што камунiстычных акупантаў ужо ня было i Беларускiя камунiстычныя прыслужнiкi ўцяклi разам з сваiмi гаспадарамi ў Расею, або пайшлi служыць новаму гiтляроўскаму акупанту, як «далмэчэры», працаўнiкi СД, сьледчыя i г. п. На мяйсцох, калi засталiся камунiсты, дык гэта тыя чэсьнейшыя, якiя не парвалi сувязi з народам (вёска). Вось жа на iх i на сотнi разоў лiчнейшых грамадоўцаў пасыпалiся даносы да немцаў з боку перадусiм палякоў, якiя адразу сталi на поўную калябарацыю зь немцамi. Вярнулася былая польская палiцыя, абшарнiкi. Яны рабiлi сьпiсы ўсiх беларусаў-актывiстаў, а немцы захоплiвалi iх i стралялi нават без апытваньня.

Гэта i быў пачатак нашай партызанкi. Бо людзi, хто мог уратавацца, беглi ў лес i такiм чынам заклалi першыя нашыя атрады, да якiх далучалiся часам i былыя савецкiя афiцэры-акружэнцы, якiя нават, як вайскоўцы ставалi атаманамi (як прыклад, маёр савецкай армii Шанько). Такiм чынам стварыўся i мой атрад з хлопцаў Наваградчыны, Баранаўшчыны i Слонiмшчыны, дызьлякуючыся спачатку пад Лясной. Расейска-нямецкая вайна — гэта была вайна двох акупантаў нашае бацькаўшчыны i не ў нашым iнтарэсе, як беларусаў, было класьцi за iх голаў. Нашым заданьнем было зьберагчы ў лесе нашыя збройныя атрады на той час, калi абодва хiжакi паперагрызаюць сабе гарлянку, а Польшча пры дапамозе заходнiх саюзьнiкаў спрабуе зноў захапiць Заходнюю Беларусь. Тады нам спатрэбiлася б гэтая збройная сiла, каб даць адпор новаму акупанту. Таму нашая партызанка не ўстрагала ў баi зь немцамi, хiба толькi ў сваёй абароне, цi ў абароне рабаваных вёскаў.

Мы не хадзiлi падрываць чыгунку, цi падкладаць немцам бомбы, каб справакаваць iх на рэпрэсii процiў нашага цывiльнага насельнiцтва. З савецкiх партызан былi толькi тады малыя групкi акружэнцаў, складзеных зь небеларусаў, бо беларусы маглi iсьцi лягальна дахаты або далучалiся да нашых атрадаў, калi былi з усходняй Беларусi. Ня маючы кантакту з мяйсцовым насельнiцтвам, i баючыся яго, гэтыя дробныя групы небеларускiх «акружэнцаў» дэмаралiзавалiся i пачалi рабаваць вёскi, гвалцiць пры нагодзе жанчын, забiваць пратэстуючых сялян, ды вымагаць пад куляй сала, водкi i «махоркi». Трэба сказаць, што гэтыя марадзёры звычайна забiвалi i сваiх савецкiх ахвiцэраў, калi яны былi зь iмi i не ўцяклi ў час ад п’яных заўсягды бандаў. Навёў «парадак» сярод iх гэты самы, скiнуты з парашутыстамi НКВДыст, палкоўнiк Лядаў, расстрэльваючы iх i абвяшчаючы гэта сялянам, ды паказваючы трупы, каб iх супакоiць i здабыць давер да сябе, як сапраўдных савецкiх партызанаў.

Нашая партызанка была i ўзапраўдзi збройнай самаабаронай народу, як такая ж лягальная самаабарона паўстала пасьля пару гадоў у вёсках з дазволу немцаў, каб баранiцца ад насланых тады масава з Расеi НКВДыстоўскiх дывэрсантаў, аб’яднаўшых збройным прымусам усiх падонкаў, якiя цягалiся па лесе з савецкiх акружэнцаў...

камандзiр атраду Беларускай Народнай Партызанкi Язэп Таўпека

 

(«Беларускi Голас», №194, чэрвень 1971)

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць